image2 31.10.2019

Кастрычніцкі эканамічны форум KEF-2019 праходзіць 31 кастрычніка – 1 лістапада

У Мінску 31 кастрычніка – 1 лістапада праходзіць Кастрычніцкі эканамічны форум KEF-2019 «Нябачная рука Левіяфана». Асноўнай тэмай канферэнцыі сёлета стала роля дзяржавы ў эканоміцы і пошук балансу паміж дзяржавай і рынкам, дзяржавай і грамадствам з улікам досведу трыццаці гадоў трансфармацыі краін рэгіёна і Беларусі.

Арганізатары форуму адзначаюць, што дыскусіі пра змены ў сусветнай эканоміцы пачаліся не ў нашым рэгіёне: няроўнасць трывала ўвайшла ў пералік асноўных глабальных праблем ужо некалькі гадоў таму, гандлёвыя войны перарастаюць у эканамічны нацыяналізм, даўно забытая класавая барацьба пачынае фармаваць палітычны ландшафт ў вядучых эканоміках свету – і праз 11 гадоў пасля глабальнага эканамічнага крызісу сусветная эканоміка аказваецца перад тварам новай рэцэсіі. І зноў на парадак дня выходзіць пытанне аб тым, як дзяржава можа адказаць на ўсе гэтыя выклікі. Новы грамадскі дагавор гатовы даць Левіяфанам больш паўнамоцтваў – але што стане з «нябачнай рукой», якая вывела дабрабыт у свеце на нябачаны ўзровень?

0V0A3506+.jpg

«Беларусы не па чутках ведаюць, якія эканамічныя наступствы могуць быць у занадта «актыўнай» дзяржавы. З аднаго боку, сістэма сацыяльнай абароны і сацыяльны кантракт у цэлым заўсёды былі моцнымі бакамі беларускай дзяржавы. З іншага боку, неэфектыўнае макраэканамічная кіраванне 1990-х і 2000-х гг. разам з надзвычай высокай доляй сектара дзяржаўных прадпрыемстваў прывялі да фарміравання значнага і даволі дарагога знешняга доўгу, які моцна абмяжоўвае фінансавыя магчымасці ўрада. З улікам таго, што знешняе асяроддзе ў найбліжэйшыя гады, мяркуючы па ўсім, не будзе спрыяльным, нашу краіну таксама чакае пераасэнсаванне ролі дзяржавы – у сацыяльнай, рэгіянальнай і інвестыцыйнай палітыцы», – адзначае акадэмічны дырэктар KEF, дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык.

Сёлета на KEF-2019 прыязжаюць Роберт Купман, галоўны эканаміст СГА, Аян Бег, прафесар – навуковы супрацоўнік Еўрапейскага інстытута Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук, Георг Мільбрат, пасол Урада Германіі па спецыяльных даручэннях па пытаннях дэцэнтралізацыі, дзейнасці органаў дзяржкіравання і рэформаў у Украіне, Ксенія Юдаева, першы намеснік старшыні Банка Расіі і іншыя выбітныя спікеры. Канферэнцыю адкрылі Аляксандр Турчын, першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, і Мацей Папоўскі, намеснік Генеральнага дырэктара Еўрапейскай камісіі па пытаннях перамоў аб добрасуседстве і пашырэнні.

0V0A3516+.jpg

0V0A3429+.jpg

Актуальную праграму і інфармацыю пра спікераў канферэнцыі можна паглядзець на сайце Кастрычніцкага эканамічнага форума KEF.BY. Канферэнцыя арганізавана Даследчым цэнтрам ДПМ пры ўдзеле BEROC і CASE Belarus у рамках праекта «Развіццё Кастрычніцкага эканамічнага форума» (фінансуецца Еўрапейскім саюзам) і ў партнёрстве з беларускімі і міжнароднымі арганізацыямі.

Фота: Андрэй Давыдчык