image2 22.05.2019

У мінчан зноў з'явілася магчымасць бясплатна навучыцца ездзіць на ровары

Мінскае роварнае таварыства запусціла ўжо шосты сезон велашколы для дарослых. Каб стаць яе вучнем або вучаніцай, трэба толькі жаданне – прыязджаць на заняткі можна нават без уласнага ровара.

Школа будзе праходзіць два разы на тыдзень: па серадах і чацвяргах з 18.00 да 20.00. Месца збору – каля фантана ў парку імя Янкі Купалы. Навучыцца ездзіць на ровары і разбірацца ў неабходных правілах дарожнага руху паспеюць усе жадаючыя. Плануецца, што заняткі будуць працягвацца пры любым надвор'і да кастрычніка.

У мінулым годзе выпускнікамі велашколы сталі 150 мінчан. У сярэднім, каб пачаць упэўнена сябе адчуваць за рулём ровара, спатрэбіцца 3-5 заняткаў. Вучоба абсалютна бясплатная, трэба толькі зарэгістравацца. Дарэчы, калі вы ўжо ўмееце ездзіць на ровары, да школы можна далучыцца ў якасці валанцёраў-інструктараў.

VbVqZ1WZ3-4 (1).jpg

Велашкола – гэта грамадскі некамерцыйны праект Мінскага роварнага таварыства, мэта якога – даць людзям магчымасць навучыцца катацца на ровары з нуля. Праект дзейнічае ў Мінску з 2014 года. З 2017 года велашкола фінансава падтрымліваецца Еўрапейскім саюзам у межах праекта “Гарадскі веларух у Беларусі”.

Сайт Велашколы і афіцыйныя групы ў сацыяльных сетках:

http://xn--80adjuebtb2g.xn--90ais/
 

facebook.com/bicycle.school.minsk
 

https://vk.com/bicycle_school.minsk
 

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да куратара праекта – Максіма (+375259197515, ВК: https://vk.com/maks22222). 

Кантакты для прэсы: pr@bike.org.by, 8-029-3481769 (Дар'я Каско).