image2 30.07.2020

Міёрскі раён першым у краіне атрымаў сучасную візуальную айдентыку і стратэгію брэнда

Турыстычны брэнд ствараўся ў рамках праекта «Разам для супольнасці і прыроды: ўмацаванне працэса развіцця ў Мёрскім раёне праз партнёрства мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці», які рэалізуецца Міёрскім райвыканкамам у партнёрстве з грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) і Латвійскім сельскім форумам і фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

0001.jpg

Ствараючы турыстычны брэнд Мiёрскага раёна, распрацоўшчыкі знайшлі ідэю, якая стане ўстойлівай асацыяцыяй, зразумелай мясцовым і прывабнай для турыстаў. Брэнд павінен выклікаць у беларускіх турыстаў цікавасць да падарожжа ў Мiёрскі раён і пры гэтым ўцягнуць мясцовых жыхароў у яго развіццё, стымуляваць малое прадпрымальніцтва. Аналіз мясцовасці да пачатку распрацоўкі дапамаглі выявіць унікальныя атрыбуты, якія ляглі ў аснову брэнда.

Лакаматыў брэнда Мiёрскага краю — негалосны сімвал Міёршчыны, балотны масіў Ельня, яго гісторыі — 9000 гадоў. Акрамя фокусу на заказнік «Ельня» для турыстаў распрацаваны дапаможнікі, заснаваныя на асаблівасцях краю. Журавы, журавіны, вадаспад на раце Вята, іншыя балоты — такія звыклыя для мясцовых, але новыя для турыстаў. Тое, што здзіўляе, радуе і натхняе. Так нарадзілася галоўная сутнасць брэнда — база для пазіцыянавання і слогана.

Наталля Саракавік, спецыялістка АПБ па развіцці турызму:
— Мы вельмі рады, што змаглі спрычыніцца да такога істотнага і цікавага працэса як стварэнне брэнда Мёрскага раёна. Дзіўная прырода гэтага краю натхняе, таму працаваць над брэндбукам было вельмі цікава. Разам з крэатыўным агенцтвам пры ўдзеле мясцовых жыхароў мы распрацавалі ёмістую канцэпцыю і стратэгію, якія дапамогуць раёну прадставіць свае моцныя бакі для турыстаў.

Сутнасць брэнда: Міёрскі раён — лакальная экзотыка.

Пазіцыянаванне: Міёрскі раён — месца, дзе можна камфортна пазнаёміцца з абсалютна новай для сябе экасістэмай — верхавымі балотамі; здзівіцца іх прыгажосці і сваеасаблівасці, разбурыўшы свае прадузятасці пра балоты.

0002.jpg

Слоган:
МІЁРСКІ КРАЙ. ЗДЗІЎЛЕННЕ ПОБАЧ

Распрацаваная стратэгія пазіцыянавання — аснова для дызайн-часткі праекта. Улічваючы, што сімвалаў-атрыбутаў у раёна некалькі, лепшым выйсцем стала дынамічная айдентика. Гэта значыць, што візуальныя элементы брэнда могуць выкарыстоўвацца як «канструктар» для фарміравання яркага і характэрнага ладу асобных тэрыторый і атрыбутаў раёна: горада Мiёры, вёскі Лявонпаль, рэспубліканскага заказніка «Ельня» і фестывалю «Жураўлі І журавіны Міёрскага краю».

Асноўнымі вобразамі, якія былі закладзеныя ў дызайн лагатыпа і айдентыки, стаў шэры журавель, для якіх заказнік Ельня — абавязковы прыпынак падчас міграцыі, дзікая журавіны — сімвал балота, архітэктурныя сімвалы мясцовых гістарычных помнікаў і адлюстраванне азёрнага краю пры дапамозе адпаведных абразкоў.

Міёрскі раён — месца знаёмства з абсалютна новай экасістэмай. Верхавыя балоты — выдатнае месца для адпачынку на прыродзе і ў той жа час — дом для дзясяткаў відаў раслін і жывёл, важны для прыпынку мігрыруючых птушак падчас іх няпростага падарожжа.

— Кожны раён, горад ці нават вёска — гэта не толькі колькасць насельніцтва, размяшчэнне і тэрытарыяльныя межы, — адзначае Віталіна Дубіцкая, якая займалася распрацоўкай стратэгіі і пазіцыянавання брэнда. — Гэта адмысловы дух, традыцыі, культура, сфарміраваная пакаленнямі. Гэта вуліцы і гісторыя, вядомыя турыстам, і тайнікі і легенды, вядомыя толькі мясцовым; гэта прырода, якую мы бачым на фота адной, але якая яшчэ больш ўражвае ў рэальнасці. Нарэшце, гэта людзі, якія жывуць тут.

Пры распрацоўцы турыстычнага брэнда было важна, як дызайн будзе працаваць у гарадскім асяроддзі, дапаўняючы малыя архітэктурныя формы не столькі функцыянальна, колькі эстэтычна, і ствараючы цэласны вобраз турыстычнага брэнда дакладна на мясцовасці.

Акрамя дызайну гарадскіх аб’ектаў c выразным практычным прызначэннем — прыпынкі грамадскага транспарту, вулічныя лавы, велапаркоўкі, ліхтары — распрацаваны дызайн уязнога знака і інтэрактыўнага арт-аб’екта для ўстаноўкі ў самім горадзе.

У працэсе распрацоўкі каманда прафесіяналаў працавала з фокус-групамі, мясцовымі ўладамі і актывістамі. Брэндбук быў размешчаны на сайце праекта для грамадскага абмеркавання і пасля гэтага прыняты ў фінальнай рэдакцыі.

Стварыла брэнд-код Мёрскага раёна каманда крэатыўнага агенцтва «Малако»:
Крэатыўны дырэктар — Дзяніс Місюля
Распрацоўка стратэгіі і пазіцыянавання — Віталіна Дубіцкая
Дызайн — Крысціна Мохор, Аляксандр Казюкевіч, Ліяна Рыжова
Распрацоўка малых архітэктурных формаў — Ганна Нікалаева, Ганна Філатава
Менеджмент — Ксенія Желтко

Кіравала працай над брэндбука спецыялістка па турызме АПБ Наталля Саракавік.

Сардэчна запрашаем 19 верасня на фэст «Жураўлі І журавіны Міёрскага краю», каб ацаніць не толькі самыя буйныя ў Беларусі журавіны і самыя вялікія зграі жураўлёў, але і першы раённы брэнд.

Кантакты для прэсы - Наталля Саракавік, спецыяліст АПБ па развіцці турызму.
sarakavik@ptushki.org