Курсы для пажылых арганізавала ініцыятыва «Разам да здароўя» праекта БЕЛМЕД яшчэ да ўспышкі каранавіруснай інфекцыі. Цяпер, у самаізаляцыі, пажылыя людзі могуць сачыць за сваім здароўем без выкліку лекара на дом або наведвання паліклінікі.
Гэта важна па дзвюх прычынах. У той час, як на сістэму аховы здароўя абрынулася каласальная нагрузка, выкліканая патокам людзей, у якіх дыягнастуецца COVID-19, пацыентам ва ўзросце ўсё складаней атрымліваць рэгулярную медыцынскую дапамогу і абслугоўванне дома. З іншага боку, прымаючы пад увагу ўразлівасць пажылых людзей перад новым вірусам, работнікі аховы здароўя імкнуцца мінімізаваць фізічныя кантакты са сваімі пацыентамі.

Мясцовымі партнёрамі ініцыятывы выступілі Смаргонская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў у партнёрстве з Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва «Цёплы дом» і Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцай.
Праект БЕЛМЕД рэалізуецца агенцтвамі ААН у партнёрстве з міністэрствам аховы здароўя пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.



