image2 08.04.2019

У Полацку пачалі ўсталяваць новае асвятленне

Да мантажу першых з набытых святлодыёдных свяцілень ўжо прыступілі ў мінулую сераду на вуліцы Багдановіча ў мікрараёне Аэрапорт. Устаноўкай новага вулічнага асвятлення займаецца гомельскае ТАА “Фэтсіт”.

У рамках праекта “ГарСвятло”, што фінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах ініцыятывы ЕU4Energy Полацкі райвыканкам падпісаў чатыры дамовы з пастаўшчыкамі на закупку больш чым 1500 святлодыёдных свяцілень, 34 шаф кіравання вулічным асвятленнем, 12 аўтаномных свяцілень на сонечных батарэях і каля 50 км кабеляў розных мадыфікацый на суму 960 тысяч беларускіх рублёў.

Першы намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Сяргей Лейчынка, каментуючы сітуацыю, адзначыў, што ў рамках праекта праведзены энергааўдыт асвятлення тэрыторыі горада. У выніку вызначаны раёны, дзе неабходна яго мадэрнізацыя. Яна закране 18 вуліц, у асноўным, гістарычнага і культурнага цэнтра горада.

"Мы першымі ў Беларусі створым асвятленне, якое цалкам адпавядае еўрапейскім стандартам, і гэта не толькі дазволіць зрабіць гарадское асяроддзе больш камфортным, але і будзе значна эканоміць бюджэтныя сродкі. Ужо праз тры месяцы ў Полацку будзе зусім іншы свет", – пракаментаваў першы намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Сяргей Лейчынка.

Новые фонари 051.jpg

Вячаслаў Сашальскі, вядучы інжынер-электронік ўчастка "Гарсвятло" КУП "ЖКГ г. Полацку": "Дзякуючы новым святлодыёдным свяцільням мы чакаем значнай эканоміі расходу электраэнергіі, зніжэння выкідаў СО2 у атмасферу. Кіраванне сістэмы будзе адбывацца з адзінага дыспетчарскага пункта ў рэжыме рэальнага часу, што дасць магчымасць аператыўна маніторыць стан сетак асвятлення, вызначаць характар і месца няспраўнасці і ў самыя кароткія тэрміны прымаць меры да ліквідацыі аварыйных сітуацый. Гэты праект сам па сабе інавацыйны, аналагаў яму ў нашай краіне пакуль няма, і па выніках яго рэалізацыі, па ступені эфектыўнасці ўжывальных тэхналогій кіравання асвятленнем, па паказчыках энергаэфектыўнасці будзе залежаць далейшае прасоўванне падобных тэхналогій у галіне пабудовы сістэм вонкавага асвятлення і ў іншых гарадах Беларусі".

Аляксей Новік, майстар мантажнага ўчастка ТАА "Фэтсіт" (Гомель): "Мы ўжо працавалі на аб'ектах, звязаных з мантажом ліній вулічнага асвятлення раней, у асноўным у сябе, у Гомельскай вобласці. Неабходны досвед выканання такіх работ у нас ужо ёсць. Нам гэта цікава. Мы ведаем, як правільна, таму зробім усё, як мае быць".

Акрамя гэтага, будзе ажыццёўлена дэкаратыўная падсветка больш за 20 аб'ектаў у цэнтральнай частцы горада, а таксама маста праз Заходнюю Дзвіну. І гэта не выпадковае рашэнне: асвятленне іграе немалаважную ролю, шмат у чым фарміруючы пазітыўны імідж горада.

Новые фонари 006.jpg

Абсталяванне, знятае на праспекце Францыска Скарыны, будзе ўстаноўлена ў іншых раёнах горада. А сродкі, зэканомленыя на яго эксплуатацыі, дазволяць развіваць гарадское асвятленне ў далейшым.

Крыніца: Полацкі веснік.