ГарСвятло: Энергаэфектыўная мадэрнізацыя вулічнага асвятлення ў горадзе Полацку

Пра праект:

Тэрміны: 01.08.2015 – 22.03.2020

Бюджэт: 1 630 521 €, унёсак ЕС – 1 304 417 € (90%)

Арганізацыі-выканаўцы:

Полацкі раённы выканаўчы камітэт (галоўны партнёр у праекце)

Мясцовы фонд спрыяння развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва “Інтрэакцыя”

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Жыллёва-камунальная гаспадарка г. Полацка” (афіляваны партнёр)

Геаграфія: Полацк, Віцебская вобласць

Апісанне

Полацк як першы беларускі горад-удзельнік Пагаднення мэраў распрацаваў з дапамогай Еўрапейскага саюза ўласны План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці. Гэты дакумент, прыняты ў 2012 годзе, уключае шэраг мер па паляпшэнні энергаэфектыўнасці камунальных будынкаў і прадпрыемстваў, вытворчасці электрычнасці з аднаўляльных крыніц энергіі, пашырэнні зялёных зон, аптымізацыі працы грамадскага транспарту і павышэнні эфектыўнасці сістэмы вулічнага асвятлення. “ГарСвятло” стане для Полацка яшчэ адной магчымасцю выканаць абавязальніцтвы, узятыя на сябе ў рамках Пагаднення мэраў.

Мэты і задачы:

Правесці энергаэфектыўную мадэрнізацыю вонкавага асвятлення ў Полацку. Яна стане ўзорам для падобных змен і ў іншых гарадах Беларусі. На 28 цэнтральных і магістральных вуліцах Полацка з'явяцца новыя святлодыёдныя свяцільні, у тым ліку якія працуюць на энергіі сонца ці ветру, апоры вулічнага асвятлення, на гістарычных будынках і вуліцах Полацка з'явіцца новая дэкаратыўная падсветка. Новыя свяцільні будуць падлучаныя да агульнагарадской аўтаматызаванай сістэмы кіравання вонкавым асвятленнем. Мадэрнізацыя асвятлення дапаможа знізіць выдатак энергіі на 265 мегават-гадзіну і паменшыць выкіды СО2 амаль на 120 тон у год.

Прамежкавыя вынікі: У верасні 2015 года ў Полацку адбылася канферэнцыя па пытаннях устойлівага развіцця гарадской энергетыкі. Яе наведалі прадстаўнікі 17 гарадоў Беларусі, якія ўжо далучыліся або збіраюцца далучыцца да Пагаднення мэраў.

У 2015-2016 гадах некалькі тысяч палачан прынялі ўдзел у апытанні, падчас якога ацанілі якасць вулічнага асвятлення і падсветкі гарадскіх будынкаў, а таксама расказалі, як ставяцца да тэмы энергаэфектыўнасці і якім чынам эканомяць энергію ў паўсядзённым жыцці.

У жніўні 2018 года праводзілі паўторнае апытанне, якое паказала, што жыхары Полацка сталі больш эканоміць электраэнергію і задумвацца пра навакольнае асяроддзе. Пасля завяршэння ўсіх мантажных работ будзе яшчэ адно апытанне, каб высветліць, наколькі жыхары Полацка задаволены новым асвятленнем.

У студзені 2016 года група спецыялістаў з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта завяршыла энергетычны аўдыт 40 галоўных вуліц і праспектаў горада. Паводле высноў аўдыту, правільнае прымяненне энергаэфектыўных тэхналогій дазволіць скараціць спажыванне электраэнергіі на вывучаных 40 вуліцах прыкладна на 60%.

Таксама красавіку 2016 года ў Полацку прайшоў студэнцкі архітэктурны форум «Арх.Про.Свет». 40 студэнтаў з усёй Беларусі пры падтрымцы 19 вядомых дызайнераў і архітэктараў падрыхтавалі крэатыўныя рашэнні для асвятлення полацкіх вуліц і раёнаў. Па выніку архітэктурнага форуму ў мясцовых уладаў з'явілася канцэпцыя, якую можна браць у аснову для рэалізацыі наступных праектаў па асвятленні.

З красавіка 2019-га па люты 2020 года вяліся мантажныя работы па ўстаноўцы новага набытага абсталявання для мадэрнізацыі вулічнага асвятленння. У выніку на 28 вуліцах Полацка з'явіцца 1904 новых святлодыёдных свяцілень, 12 аўтаномных свяцілень на сонечных батарэях, 310 новых апор асвятлення, больш за 30 км саманясучых ізаляваных правадоў і каля 20 км кабеляў рознага прызначэння, 34 шафы аўтаматычнага кіравання асвятленнем, а таксама 26 гарадскіх аб'ектаў з новым дэкаратыўным асвятленнем (будынкі, помнікі, мост праз Заходнюю Дзвіну, пад'ём да Сафійскага сабору, бульвар уздоўж праспекта Францыска Скарыны).  У канцы праекта пачаўся аўдыт новага вулічнага асвятлення, што дазволіць нам убачыць, ці працуе ўстаноўленае абсталяванне належным чынам.

У 2018 году быў праведзены агульнанацыянальны конкурс ідэй, а таксама хакатон для студэнтаў, каб сабраць канцэпцыі для светлавых інсталяцый, якія могуць з'явіцца ў грамадскіх месцах у горадзе. Некаторыя з ідэй ўвасобіліся ў жыццё ў верасні 2018 у межах Фестываля святла ў Полацку – трохдзённага свята гарадскога светлавога мастацтва з акцэнтам на энергаэфектыўнасць, першага мерапрыемства такога рода ў Беларусі. Фестываль наведалі больш за 30000 гасцей.

Фестываль святла ў Полацку – гэта новы фармат правядзення Дзён энергіі – штогадовай агульнагарадской серыі мерапрыемстваў, якія прасоўваюць энергаэфектыўны лад жыцця і пераход да чыстай энергіі. Дні энергіі праходзяць у Полацку кожны год у межах Еўрапейскага тыдня устойлівай энергетыкі.

Кантакты: 

Дзмітрый Паўлюшчык (фонд “Інтэракцыя”), асістэнт менеджара праекта, +375 17 280 41 35, +375 29 329 61 05 (маб.), skype: Дмитрий Павлющик, e-mail: pauliushchyk@eu-belarus.net.

Марына Барысава (фонд “Інтэракцыя”), менеджар праекта па камунікацыі і візуальным прадстаўленні, +375 29 873 35 82 (маб.), e-mail: borisova@eu-belarus.net.

Спасылка ў інтэрнэце: 

Дні энергіі ў Полацку: 2016201720182019

Фестываль святла ў Полацку 2018: англійская, руская 

Вынікі апытання 2019: англійская, руская

Мадэрнізацыя вулічнага асвятлення ў Полацку

Як беларускія гарады могуць стаць энергаэфектыўнымі, абмеркавалі ў Полацку

Палачане лічаць, што вуліцы іх горада павінны асвятляцца лепей

Навіны праекта “ГарСвятло”

“Энергічны Полацк” – група праекта ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте: навіны праекта, карысныя парады, конкурсы і віктарыны на тэму энергазберажэння

Вынікі студэнцкага архітэктурнага форума “Арх.Про.Свет”