image2 12.07.2019

11 ліпеня адбылося адкрыццё «Зялёнага класа» ў дзіцячым цэнтры «Надзея»

140 навучэнцаў і 10 педагогаў з усіх рэгіёнаў Беларусі сталі ўдзельнікамі першай летняй экалагічнай змены, якая пачалася ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Надзея» 2 ліпеня. Удзельнікі змены – пераможцы конкурснага адбору, праведзенага пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

66475977_2307367125979278_2242574915423174656_n.jpg

На працягу 12 дзён рабят чакаюць інтэрактыўныя гульні і экскурсіі, заняткі па экалагічнаму маніторынгу, дыскусіі і конкурсы. Школьнікі асвояць спецыяльную праграму па шасці тэматычных блоках: «Біяразнастайнасць», «Энергазберажэнне», «Водазберажэнне», «Інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы», «Абыходжанне з адходамі», «Экалагічны маніторынг навакольнага асяроддзя». Такая праграма ўпершыню распрацавана ў Рэспубліцы Беларусь і атрымала станоўчую рэцэнзію і ацэнку ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

66494336_2307367709312553_2547944835310944256_n.jpg

Экалагічныя змены – адзін з этапаў Праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Далучэнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Ён дае новы магутны імпульс развіццю сеткі «Зялёных школ» у Беларусі.

66378850_2307367469312577_4878589738765778944_n.jpg

У рамках Праекта праведзена рэканструкцыя памяшканняў для «Зялёнага класа», закуплены абсталяванне і інтэрактыўныя матэрыялы.

66453355_2307367085979282_1294998846664867840_n.jpg

У «Зялёным класе» будуць займацца не толькі ўдзельнікі экалагічных летніх змен, але і школьнікі, якія прыязджаюць у цэнтр «Надзея» з усёй краіны на аздараўленне на працягу года, у тым ліку з раёнаў, пацярпелых ад наступстваў катастрофы на ЧАЭС. «Зялёны клас» таксама будзе даступны для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі: прадугледжана стварэнне безбар'ернага асяроддзя.

66450672_2307366859312638_8671391236633919488_n.jpg

Урачыстае адкрыццё «Зялёнага класа» ў цэнтры «Надзея» адбылося 11 ліпеня падчас правядзення Дня адчыненых дзвярэй гадовай экалагічнай змены.