image2 10.05.2019

Магчымасці для моладзі — тэма новага нумара “Еўрабюлетэня”

Новы нумар “Еўрабюлетэня” прысвечаны праектам для моладзі, якія рэалізуюцца ў Беларусі.

Кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын растлумачыла, чаму Еўрапейскі саюз лічыць важным падтрымліваць беларускую моладзь, і распавяла аб сваіх любімых праектах.

42 беларускія арганізацыі ўдзельнічаюць у рэалізацыі праектаў рамачнай праграмы “Гарызонт 2020”. Вольга Меяроўская прывяла прыклады паспяховага супрацоўніцтва маладых беларускіх навукоўцаў з еўрапейскімі калегамі.

Алена Ліс распавяла аб праекце “Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва”, дзякуючы якому амаль 300 беларусаў прайшлі навучанне, а некаторыя – запусцілі свае праекты па працаўладкаванні людзей з інваліднасцю, аказанні паслуг пажылым людзям, аказанні турыстычных паслуг і іншыя.

Аляксандра Гаплічнік, якая стала адной з чатырох беларусак, якія прайшлі адбор у першую Еўрапейскую школу Усходняга партнёрства ў Тбілісі, падзялілася сваімі ўражаннямі ад вучобы.

Завяршаюць нумар матэрыялы пра дзейнасць сеткі Паслоў еўрапейскай моладзі і пра рэалізацыю трох новых праектаў па паляпшэнні магчымасцей працаўладкавання для моладзі з краін Усходняга партнёрства.