image2 20.02.2020

Полацк, Брэст, Бяроза і Глыбокае далучыліся да новых мэт Пагаднення мэраў па клімаце і энергіі

19 лютага ў Полацку прайшла выніковая канферэнцыя праекта «ГарСвятло» – «Вулічнае асвятленне ў гарадах Беларусі: сучаснасць і будучыня». У яе працы ўзялі ўдзел Дзірк Шубель, Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь, Уладзімір Белавус, намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Ігар Марковіч, старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта.

1. В. Белоус.JPG

– Еўрапейскі саюз гатовы прадастаўляць далейшую падтрымку для правядзення рэформаў нацыянальнай палітыкі ў сферы энергетыкі, для прасоўвання энергаэфектыўнасці. З дапамогай міжнародных фінансавых інстытутаў мы гатовыя аказваць дапамогу ў выглядзе стратэгічнага інвеставання. Кліматычныя змены, энергаэфектыўнасць і рэсурсаэфектыўнасць з'яўляюцца аднымі з прыярытэтаў у прадстаўленні тэхнічнай дапамогі, – адзначыў Дзірк Шубель.

Пресс-подход.JPG

У межах канферэнцыі прайшло падпісанне прадстаўнікамі Полацка, Брэста, Бярозы і Глыбокага Дэкларацыі аб далучэнні да новых мэт Пагаднення мэраў па клімаце і энергіі да 2030 года.

8. Подписание Декларации.JPG

9. Вручение сертификата о присоединении к Соглашению мэров по климату и энергии.JPG

Былі праведзены панэльныя дыскусіі аб інавацыйных тэхналогіях у гарадскім асвятленні, пра важнасць энергаэфектыўнага асвятлення для ўстойлівага развіцця гарадоў; падведзены вынікі праекта. Тэхнічныя спецыялісты наведалі выставу сучаснага абсталявання для мадэрнізацыі вулічнага і дэкаратыўнага асвятлення.

7. В. Середюк, И. Филютич.JPG

10. Участники конференции.JPG

Увечары адбылося афіцыйнае адкрыццё і дэманстрацыя працы новага вулічнага і дэкаратыўнага асвятлення і сістэмы кіравання, устаноўленых у рамках праекта «ГарСвятло».

Праект «ГарСвятло» рэалізуецца ў Полацку з 2015 года пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Дзякуючы праекту, на 28 вуліцах горада з'явіліся амаль дзве тысячы новых святлодыёдных ліхтароў, новыя апоры асвятлення, шафы кіравання, 12 аўтаномных ліхтароў на сонечнай энергіі. Новую дэкаратыўную падсветку атрымалі 26 гарадскіх аб'ектаў, уключаючы пад'ём да Сафійскага сабора, бульвар па праспекце Францыска Скарыны і мост праз Дзвіну.

Чакаецца, што праведзеная мадэрнізацыя гарадскога асвятлення дапаможа знізіць расход энергіі на 265 МВт ч і паменшыць выкіды СО2 на 120 тон на год. Для перапрацоўкі такой колькасці СО2, давялося б высаджваць 600 дрэваў на год.


Аб праекце
Фота: Анастасія Рыжанкова