image2 30.10.2018

У новым роліку раскажуць пра кліматычную нейтральнасці Браслаўшчыны

Для распаўсюду вопыту Браслаўскага раёна, які цяпер пры падтрымцы Еўрапейскага саюза рэалізуе праект па дасягненни кліматычнай нейтральнасці, у рэгіёне здымалі тэматычны ролік. У будучыні яго пакажуць усім мясцовым адміністрацыям Беларусі і Украіны, якія падпісалі Пагадненне мэраў або плануюць гэта зрабіць.

Для гэтага Браслаўшчыну наведала здымачная група з Украіны, якая стварае дакументальныя фільмы для рэгіёнаў-удзельнікаў Пагаднення Мэраў ва Ўсходняй Еўропе.

Як распавяла кіраўнік праекта ад Браслаўскага райвыканкамі Алена Гірон, здымачная група працавала ў раёне два дні і паспрабавала сабраць матэрыял пра ўсё, што атрымадлася рэалізаваць за час існавання мясцовай ініцыятывы. Здымалі не толькі ў найпрыгажэйшых ваколіцах Браслаўскага раёна, але і на галоўных дэманстрацыйных аб'ектах: на кацельні ТМА, брукаванцы, у першым гарадскім садзе, грамадскім інфармацыйным цэнтры – там, дзе на свае вочы бачныя вынікі праекта, што актыўна прасоўваюць ідэі экалагічнага накірунаку.