Апытанне будзе праводзіцца, перш за ўсё, сярод жыхароў цэнтральных і магістральных вуліц Полацка, работнікаў буйных дзяржаўных прадпрыемстваў, а таксама супрацоўнікаў прыватных кампаній, размешчаных у цэнтры горада. Акрамя таго, удзел у апытанні можна прыняць, запоўніўшы простую анлайн-анкету.
Атрыманыя дадзеныя дазволяць даведацца, ці задаволены новым асвятленнем жыхары горада. Аналагічнае апытанне ўжо праводзілася ў лістападзе 2015 года, да пачатку мадэрнізацыі. Вынікі апытання 2015 года можна паглядзець тут, а вынікі новага апытання і высновы аб тым, ці палепшылася, на думку жыхароў Полацка, якасць гарадскога асвятлення ў выніку праекта «Гарсвятло», будуць даступныя ў канцы лютага.
Мадэрнізацыя асвятлення ў Полацку амаль завяршылася: уся дэкаратыўная падсветка на будынках і помніках Полацка ўжо працуе, у тым ліку і новае асвятленне на большасці цэнтральных вуліц горада. Праект «ГарСвятло» завяршыцца фінальнай канферэнцыяй, якая пройдзе ў Полацку 19 лютага.
У выніку праекта «ГарСвятло» на 28 вуліцах Полацка з'явіцца 1874 новых святлодыёдных свяцілень, 12 аўтаномных свяцілень на сонечных батарэях, 310 новых апор асвятлення, больш за 30 км саманясучых ізаляваных правадоў і каля 20 км кабеляў рознага прызначэння, 34 шафы аўтаматычнага кіравання асвятленнем, а таксама 26 гарадскіх аб'ектаў з новым дэкаратыўным асвятленнем (будынкі, помнікі, мост праз Заходнюю Дзвіну, пад'ём да Сафійскага сабору, бульвар уздоўж праспекта Францыска Скарыны).
Праект дазволіць Полацку знізіць энергаспажыванне на 265 мегават-гадзін і паменшыць выкіды СО2 на 120 тон у год.
Больш падрабязна аб праекце «ГарСвятло»
Фота – Віталь Шарстук.