image2 09.11.2017

Спрыянне развіццю турызму – тэма чарговага “Еўрабюлетэня”

У новым нумары прадстаўлена інфармацыя аб праектах, якія рэалізуюцца ў Беларусі і спрыяюць развіццю турызму.

Дар’я Мароз распавяла аб рэалізацыі праекту “Падтрымка ўстойлівага турызму ў Беларусі”. Для пяці пілотных раёнаў праекта беларускія і міжнародныя эксперты дапамаглі распрацаваць стратэгіі развіцця турызму і лагатыпы, а таксама стратэгіі маркетынгу і брэнда.

Беларускі Мсціслаў стаў адным з дзевяці ўдзельнікаў міжнароднага праекта COMUS, які спрыяе аднаўленню, захаванню і далейшаму выкарыстанню гістарычных аб’ектаў. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага райвыканкама Наталля Біскуп распавяла, што было зроблена горадам за час удзелу ў праекце.

Віталь Варабей падвёў першыя вынікі праекта “Ад вытокаў да развіцця”, які рэалізуецца ў 2015–2018 гадах у Слаўгарадскім раёне. Мэта праекта – развіццё турызму і стварэнне ўмоў для камфортнага знаходжання турыстаў.

Намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Генадзь Бычко падзяліўся досведам стварэння ў раёне турыстычнага кластара, у якім інфармацыйныя тэхналогіі дапамагаюць удзельнікам туррынку больш эфектыўна працаваць і прыцягваць больш турыстаў.

Асноўнай мэтай праекту “Прырода важная для ўсіх” было стварэнне ў Беларусі сеткі захавальнікаў тэрыторый, важных для птушак (ТВП). Паводле слоў кіраўніка грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Аляксандра Вінчэўскага, ускосна праект спрыяў і развіццю турызму, паколькі захавальнікі сталі яшчэ і гідамі для турыстаў-бёрдвотчараў.

Ірына Багданец распавяла, як у Кармянскім раёне плануюць прыцягваць турыстаў на фестываль ільну, а Святлана Біран растлумачыла, чаму рэгіянальныя музеі ткацтва і хлеба цікавыя не толькі мясцовым жыхарам.

Вольга Зінкевіч расказала пра тое, як Ружаны спрабуюць стаць такім жа вядомым турыстычным аб’ектам, як Мір або Нясвіж.

Выпуск завяршае блок навін, у тым ліку аб вылучэнні Еўрасаюзам 6 млн еўра на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі.

СПАМПАВАЦЬ PDF-ВЕРСІЮ.png