6-7 ліпеня ў сядзібе пад Мінскам пройдзе навучальны семінар «Усе аспекты пошуку фінансавай устойлівасці». Мерапрыемства будзе карысна прадстаўнікам грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. Будзем рады бачыць экаактывістаў прыхільнікаў роварнага руху.
Галоўныя тэмы:
- Што такое фандрайзінг, яго віды.
- Прававыя аспекты фінансавай дапамогі.
- Асноўныя праблемы фінансавай устойлівасці некамерцыйных арганізацый.
- Актуальныя тэндэнцыі: краўдфандынг і сацыяльнае прадпрымальніцтва.
- Упраўленне іміджам і грамадскімі сувязямі. Уплыў PR-тэхналогій на пошук фінансавання.
- Спосабы работы з донарамі і грантавымі заяўкамі.
- Фінансавы менеджмент НКА: як планаваць бюджэт, весці дакументацыю, сумяшчаць фінансаванне. Магчымасці працаваць без грошай. Публічная справаздачнасць.
Удзел бясплатны, але трэба папярэдне зарэгістравацца. Заяўкі прымаюцца да 27 чэрвеня ўключна. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Арганізатары забяспечваюць трансфер з Мінска, харчаванне і пражыванне, а таксама кампенсуюць выдаткі на праезд іншагародніх удзельнікаў у Мінск. Усе арганізацыйныя падрабязнасці паведамім пасля адбору і пацверджання ўдзелу.
Семінар стане трэцім і завяршальным у цыкле мерапрыемстваў для актывістаў з рэгіёнаў. Раней прайшлі семінары па тэмах «Вялікі старт для маладых арганізацый і ініцыятыў» і «Эфектыўныя камунікацыі: прамоўніцкае мастацтва і дыскусія ў веласіпеднай тэматыцы».
Арганізатары мерапрыемстваў: Мінскае веласіпеднае таварыства і Цэнтр экалагічных рашэнняў у межах праекта «Гарадскі роварны рух у Беларусі» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
