image2 28.10.2019

Жыхары Зэльвы падзяліліся ідэямі, дзе не хапае зялёных зон і веладарожак

У гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці 24 кастрычніка 2019 года прайшоў мясцовы форум аб перспектывах развіцця раёна. Мясцовыя жыхары змаглі выказаць свае думкі і абмеркаваць з экспертамі, якія мерапрыемствы ў першую чаргу неабходна ўключыць у план дзеянняў устойлівага энергетычнага развіцця і клімата на іх тэрыторыі. Дакумент распрацоўваецца ў рамках удзелу Зэльвенскага раёна ў Пагаденні мэраў па клімату і энергіі.

Мясцовы форум быў арганізаваны ў рамках праекта “Падтрымка ініцыятывы “Пагаднення мэраў” у Беларусі”, фінансуемага Еўрапейскім саюзам.

Форум сабраў жыхароў Зэльвы розных узростаў і сфер дзейнасці. Сярод удзельнікаў былі прадстаўнікі райвыканкама, аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай сферы, а таксама актыўныя грамадзяне ад школьнікаў да пенсіянераў.

У прывітальным слове каардынатар праектаў па энергіі і клімату МГА “Экапартнёрства” Наталля Андрэенка падкрэсліла важнасць удзелу грамадскасці ў абмеркаванні мерапрыемстваў па скарачэнні выкідаў парніковых газаў і адаптацыі да змянення клімату. Вывучэнне меркавання жыхароў дапамагае расставіць прыярытэты ў плануемых мерапрыемствах.

Абмеркаванні ў групах будаваліся вакол некалькіх тэм: “зялёныя” тэхналогіі, арганічная сельская гаспадарка, здаровая ежа, энергасберажэнне і змяненне клімату, культурныя традыці Зэльвеншчыны і стварэнне рэкрэацыйных зон. Падчас мерапраемства ўдзельнікі змаглі падыскутаваць па некалькіх тэмах і выпрацаваць прапановы. Мадэратары кожнай з груп прэзентавалі вынікі дыскусій.

Больш за ўсё прапановаў прагучала па добраупарадкаванни водасховішча, якое мае вялікі патэнцыял для развіцця турызма, асабліва на фоне змянення клімату. Тут прапанавалі ўстанавіць энергаэфектыўнае асвятленне, месцы для адпачынку, кропкі продажу сувеніраў і прыгатавання злоўленай рыбы, а таксама запусціць на паверхні вадаёма плавучыя ачышчальныя станцыі, якія будуць паляпшаць якасць вады.

Адным з самых хвалюючых пытанняў для жыхароў стала стварэнне велаінфраструктуры ў горадзе, бо праз адсутнасць веладарожак і наяўнасць высокіх бардзюраў людзям складана карыстацца веласіпедамі, грамадскага транспарта ў пасёлку няма.

Шэраг прапаноў тычыўся стварэння ў пасёлку зялёных зон з месцамі, дзе можна схавацца ад сонца і дажджу, усталявання пітных фантанчыкаў у цэнтры і лавачак уздоўж вуліц. Падчас абмеркавання месцы для такіх аб’ектаў былі нанесены на карту Зэльвы.

У сферы энергаэфектыўнасці і выкарыстання ўзнаўляльных крыніц энергіі прагучалі прапановы рэалізаваць некалькі дэманстратыўных праектаў па вытворчасці ўцяпляльніка з камышу і будаўніцтву экадамоў з мясцовых матэрыялаў. Таксама жыхары ўсхваляваны неэфектыўным выкарыстаннем ветракоў, усталяваных на тэрыторыі раёна, і тым, што ў мясцовых лясах назапілася шмат сухастоя і ламачча, які не выкарыстоўваецца ні лясгасам, ні насельніцтвам і становіцца месцам размнажэння шкоднікаў.

Дыскусіі сярод мясцовых жыхароў падчас мерапрыемства мадэрыравалі эксперты МГА “Экапартнёрства” – Наталля Андрэенка і Уладзімір Ушкевіч, праекат ПРААН-ГЭФ-Мінпрыроды “Зялёныя гарады” – Паліна Варвадзенян і Вера Сысоева, а таксама мясцовыя спецыялісты.

Вынікам абмеркаванняў на мясцовым узроўні сталі не толькі прапановы, якія будуць уключаны ў план дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімату, але і былі сфарміраваны ініцыятыўныя групы, якія будць працаваць па выбраных накірунках.