Культура і крэатыўнасць
Пра праект:
Тэрміны: 01.02.2015 – 31.01.2018
Бюджэт: 4 200 000 €
Арганізацыя-выканаўца: Кансорцыум пад кіраўніцтвам Брытанскага Савета ў партнёрстве з Фондам Сорас-Малдова, Нацыянальным цэнтрам культуры ў Польшчы і Гётэ-Інстытутам
Адказны на Тэрыторыі Беларусі: Кіеўскі офіс праграмы (Брытанскі Савет, Украіна)
Геаграфія: Краіны Усходняга партнёрства – Азербайджан, Арменія, Беларусь Грузія, Малдова і Украіна
Апісанне
Крэатыўнасць і наватарства як важныя складнікі культурнага працэсу пазітыўна ўплываюць на самыя розныя сферы грамадскага развіцця.
Мэты і задачы: Падтрымаць культурныя і крэатыўныя індустрыі, павялічыць іх унёсак ва ўстойлівае гуманітарнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё краін Усходняга партнёрства.
Прамежкавыя і чаканыя вынікі ў Беларусі: Адным з кірункаў праграмы ёсць павышэнне кваліфікацыі журналістаў, якія асвячаюць культурную тэматыку.
У красавіку 2016 года адбылася сустрэча прадстаўнікоў СМІ і грамадскасці з былым рэдактарам ВВС, незалежным прадзюсарам з Вялікабрытаніі Джорджам Кэры.
З лістапада 2016 года да красавіка 2017-га будуць праводзіцца майстар-класы па асновах культурнай журналістыкі для прадстаўнікоў СМІ і блогераў з удзелам міжнародных медыяэкспертаў.
Адной з галоўных задач 2016 года стане падрыхтоўка лідараў у галіне культуры. У ходзе адкрытага конкурсу плануецца адабраць 50 чалавек, якія працуюць у дадзенай сферы (менеджары і куратары культурных ініцыятыў, галерысты, бібліятэкары, спецыялісты па музейнай справе, рэкламісты, архітэктары, прадстаўнікі іншых крэатыўных індустрый). На працягу 2016–2017 гг. для іх будуць арганізаваныя семінары па праектным менеджменце, фінансавай пісьменнасці, прасоўванню і камунікацыі.
Медыякампанія “Culture matters” (“Культура мае значэнне”) пройдзе пры падтрымцы інфармацыйных рэсурсаў TUT.BY і CityDog.by. Апублікаваныя на іх матэрыялы прадставяць паспяховыя культурныя праекты, рэалізаваныя як у Беларусі, так і ў краінах Еўрапейскага Саюза.
У рамках праекта сумесна з Міністэрствам культуры плануецца правесці даследаванне крэатыўных індустрый Беларусі.
Кантакты: Аліна Дзеравянка, каардынатар праекта ў Беларусі
+375 29 55 44 017, belarus@culturepartnership.eu
Спасылка ў інтэрнэце: https://www.culturepartnership.eu