Актуалізацыя і аднаўленне еўрапейскага культурнага ландшафту на літоўска-беларускай мяжы

Пра праект:

Тэрміны: 22.09.2018 – 21.09.2020

Бюджэт: 499 343,57 €, унёсак ЕС – 449 409,15 €

Арганізацыі-выканаўцы: Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Музей-сядзіба M. К. Агінскага» (Беларусь); Кіраванне Тракайскага гістарычнага нацыянальнага парку (Літва)

Геаграфія: Гродзенская вобласць

Апісанне

Захаванне аб'ектаў культурна-гістарычнай спадчыны і іх адаптацыя да патрэб турызму з'яўляюцца аднымі з важных задач для далейшага развіцця турыстычнага патэнцыялу памежных рэгіёнаў Беларусі і Літвы.

Мэты і задачы: Асноўнай мэтай праекта з'яўляецца спрыянне актыўнаму выкарыстанню культурна-гістарычнай спадчыны – Тракайскага гістарычнага нацыянальнага парку (парк у сядзібе Ужутракіс) і Музея-сядзібы М. К. Агінскага ў Залессі.

Праект акажа значны ўплыў на захаванне, прасоўванне і адаптацыю да патрэб турызму культурных і гістарычных паркаў у Беларусі і Літве, будзе спрыяць абмену досведам кіравання гістарычнымі паркамі паміж беларускімі і літоўскімі спецыялістамі і развіццю сумесных трансгранічных грамадскіх мерапрыемстваў.

Вынікі: У рамках рэалізацыі праекта выдадзена брашура «Гістарычныя паркі ад Ужутракіса да Залесся» - свайго кшталту турыстычны даведнік для вандроўнікаў, дзе асаблівая ўвага нададзеная месцам, што захавалі гістарычныя насаджэнн.

У верасні 2019 г. у дзень нараджэнння Міхала Клеафаса Агінскага ўрачыста адкрылі абноўленую альтанку "Храм Амеліі". Для гледачоў закупілі 60 складных крэслаў, дубовы стол з камплектам з чатырох дубовых фатэляў для альтанкі Амеліі.

Праект таксама стварыў цэнтры валанцёраў, што аказваюць дапамогу ў працы гістарычных культурных паркаў у Залессі і Ужутракісе. У верасні 2020 быў праведзены тыднёвы Валанцёрскі лагер у Залессі.

У межах рэалізацыі праекта правялі двухтыднёвы міжнародны пленэр мастакоў (па 4 чалавекі з Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі), вынікам якога стала выстава прац мастакоў і каталог.

Дадаткова для беларускіх і літоўскіх спецыялістаў правялі семінары і канферэнцыі па тэме выкарыстання і прамоцыі аб'ектаў культурнай і гістарычнай спадчыны, а таксама 2 бясплатных тура.

Кантакты: Людміла Градзіцкая, кіраўнік праекта, дырэктар дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы «Музей-сядзіба М. К. Агінскага»

+375 29 604 83 43 маб., +375 1592 4 54 84 прац., оginskiyzalesie@yandex.ru

Ларыса Гільвіна, менеджар праекта

+375 29 969 65 80 маб., +375 1592 4 57 85 прац., оginskiyzalesie@yandex.ru

Спасылкі: www.oginskizalesse.bywww.seniejitrakai.lt

Публікацыі праекта:

Брашура «Гістарычныя паркі ад Ужутракіса да Залесся»
 

Каталог пленэра і выставы