«Шляхам Тызенгаўза» — стварэнне турыстычнага маршруту з мэтай прасоўвання культурна-гістарычнай спадчыны двух гарадоў: Саколкі і Гродна

Пра праект:

Тэрміны: 01.03.2019 – 28.02.2021

Бюджэт: 2 139 254,66 €, унёсак ЕС – 1 925 329,194 €

Арганізацыі-выканаўцы: Аддзел спорту і турызму Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта; Гродзенскае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз»

Геаграфія: Гродзенская вобласць; Падляскае ваяводства (Польшча)

Апісанне

Польскі горад Саколка і беларускі Гродна аб'ядноўвае фігура князя Антонія Тызенгаўза — вядомага рэфарматара і фінансіста, палітычнага і грамадскага дзеяча XVII стагоддзя. Супрацоўніцтва двух гарадоў па захаванні культурна-гістарычнай спадчыны князя Тызенгаўза дапаможа раскрыць турыстычны патэнцыял рэгіёна.

Мэты і задачы: Праект накіраваны на паляпшэнне турыстычнай інфраструктуры і доступу да аб'ектаў культурна-гістарычнай спадчыны, у тым ліку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, у Сакольскім і Гродзенскім рэгіёнах.

Мерапрыемствы праекта будуць спрыяць з'яўленню цікавасці да актыўнага адпачынку ў рэгіёнах і адкрыцця турыстамі і мясцовымі жыхарамі малавядомых прыродных, культурных і гістарычных турыстычных месцаў.

Прамежкавыя вынікі: Плануецца стварэнне унікальнага трансгранічнага турыстычнага прадукта пад назвай «Сцежка Тызенгаўза» — веласіпеднай дарожкі паміж Саколкай і Гроднам агульнай працягласцю каля 59 км (26 км — па польскай тэрыторыі, 33 км — па беларускай).

За кошт сродкаў праекта ў Саколцы будзе створаны турыстычны інфармацыйны цэнтр, а ўжо існуючы ў Гродне аналагічны цэнтр будзе мадэрнізаваны для прадастаўлення шырокага спектру турыстычных паслуг.
Праектам прадугледжваецца таксама рэканструкцыя і мэбліроўка двух гістарычных будынкаў — у Саколцы (вул. Пілсудскага, 1) і Гродне (пл. Тызенгаўза, 2) — якія будуць пераабсталяваны пад культурныя, адукацыйныя і турыстычныя мэты.

У рамках праекта плануецца правядзенне міжнародных канферэнцый, рамесных і тэатральных майстэрань для моладзі, веласіпедных прабегаў, майстар-класаў па маляванні і трэнінгаў для прадстаўнікоў турыстычнай галіны і супрацоўнікаў органаў мясцовага самакіравання.

Запланаваны таксама падрыхтоўка і публікацыя турыстычных карт, даведнікаў, ролікаў, якія рэкламуюць патэнцыял і гістарычную спадчыну трансгранічнага рэгіёна.

Кантакты: Сяргей Каляда, каардынатар праекта

+375296502073; e-mail: : grodno-rtss@tut.by

Спасылкі: tourgrodno.by