ЕС для моладзі. “Школьны сад” для развіцця сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва

Пра праект:

Тэрміны: 01.07.2018 — 30.06.2022

Бюджэт: 1.579.000 €, унёсак ЕС — 1.500.000 €

Арганізацыя-выканаўца: Грамадская арганізацыя “Беларускі зялёны крыж”

Геаграфія: Беларусь (Гомельская, Мінская і Віцебская вобласці), Украіна (Чарнігаўская, Кіеўская і Жытомірская вобласці), Малдова (Штэфан-Водскі і Крыўлянскі раёны)

Апісанне

У Беларусі, Малдове і Украіне сельскае насельніцтва хутка старэе. Моладзь, не маючы перспектыў для росту і развіцця, з’язджае ў гарады, што прыводзіць да нестабільнасці сельскага сектара і павышае рызыкі для нацыянальнай харчовай бяспекі. Праект будзе спрыяць развіццю ў сельскіх раёнах прафесійнай аграрнай адукацыі, што прывядзе да росту эканамічных магчымасцяў і інтэграцыі моладзі ў сельскую гаспадарку.

Мэты і задачы: спрыяць пашырэнню магчымасцяў для працаўладкавання маладых людзей, якія пражываюць у сельскіх рэгіёнах, у тым ліку пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, і іх актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства і эканоміцы праз развіццё ў іх сучасных навыкаў працы, арганізацыйных і прадпрымальніцкіх здольнасцяў, прасоўванне перспектыўных прафесійных навыкаў.

Прамежкавыя вынікі: у рамках праекта на базе сельскіх школ з прышкольнымі садамі ствараюцца інкубатары па навучанні моладзі сучасным тэхналогіям вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі з высокім дабаўленай коштам. Гэта дазволіць палепшыць веды і навыкі ў сферах арганічнай сельскай гаспадаркі і прадпрымальніцтва сярод моладзі і пашырыць яе магчымасці для працаўладкавання ў вёсцы. Вытворчыя інкубатары будуць звязаныя з мясцовымі супольнасцямі, установамі адукацыі і суб’ектамі гаспадарання і будуць укаранёныя ў агульнае адукацыйнае і эканамічнае асяроддзе.

Чакаецца, што ўдзел у мерапрыемствах праекта возьмуць школы ў больш чым 60 населеных пунктах. Каля шасці тысяч маладых людзей і дзве тысячы сем’яў атрымаюць новыя веды і практычныя навыкі ў сферы сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва. Школы і вучні 30 населеных пунктаў атрымаюць доступ да 8 вытворчых інкубатараў (цэнтрам росту), а таксама магчымасць супрацоўнічаць з 8 кампаніямі / кааператывамі / калектарамі, якія будуць спрыяць пашырэнню магчымасцяў сельскай моладзі.

Настаўнікі атрымаюць новы досвед па арганізацыі навучання маладых людзей сучаснай сельскай гаспадарцы ў сваіх школах, а таксама для адкрыцця там новых вытворчых інкубатараў.

Арганічныя сельскагаспадарчыя і спадарожныя прадукты і паслугі, што вырабляюцца ў “школьных садках”, плануецца распаўсюджваць праз сацыяльныя кааператывы і калектары ў дзіцячых садках, сацыяльных цэнтрах для пажылых людзей, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, сярод сем’яў у неспрыяльных умовах і да т. п. Такім чынам, праект аб’яднае розныя сацыяльныя групы, зробіць станоўчы ўплыў на жыхароў населеных пунктаў і пашырыць перспектывы для іх занятасці.

Кантакты:

Уладзімір Шаўцоў, кіраўнік праекта

+375 1776 56405, +375 29 627 7954, shevtsov@greencross.by

Уладзімір Пусташыла, галоўны менеджар па школьных садках

+375 1776 56405, +375 33 638 88 45, agroschool@greencross.by