Праект Clima East: Падтрымка дзеянняў, накіраваных за змякчэнне ўздзеяння на змяненне клімату і адаптацыю да наступстваў змянення клімату ў краінах Усходняга партнёрства і Расіі
Пра праект:
Тэрміны: 09.10.2012 – 09.10.2016
Бюджэт: 8 200 000 €
Арганізацыя-выканаўца: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Геаграфія: Краіны Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна) і Расійская Федэрацыя
Бюджэт: 8 200 000 €
Арганізацыя-выканаўца: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Геаграфія: Краіны Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна) і Расійская Федэрацыя
Апісанне
Рэгіянальны праект дапаможа шасці краінам Усходняга партнёрства і Расіі змякчыць негатыўныя наступствы змянення клімату з улікам іх нацыянальных прыярытэтаў. Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі будзе аказаная падтрымка ў рэалізацыі дзяржаўнай кліматычнай палітыкі.Мэты і задачы: Спрыяць скарачэнню выкідаў парніковых газаў і фармаванню сучасных падыходаў у галіне кліматычнай палітыкі ў краінах-партнёрах. Спрыяць дыялогу паміж Еўрапейскім саюзам і ўдзельнікамі праекта, умацоўваць рэгіянальнае супрацоўніцтва. Забяспечыць доступ да нарматыўна-прававой базы Еўрасаюза ў галіне змянення клімату.
Прамежкавыя вынікі: Увесну 2013 года ў краінах-партнёрах, у тым ліку ў Беларусі, пры кансультацыйнай дапамозе праекта былі распрацаваныя нацыянальныя праграмы па змякчэнні ўздзеяння на змяненне клімату.
Беларускаму боку аказаная падтрымка ў распрацоўцы канцэпцыі адаптацыі сельскай гаспадаркі да змянення клімату. Вызначаны меркаваны нацыянальны вызначальны ўнёсак (INDC) па зніжэнні выкідаў парніковых газаў у рамках кліматычнага пагаднення, якое было ўхваленае на канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату ў Парыжы ў канцы 2015 года. Гэтая ініцыятыва закліканая абмежаваць глабальнае павышэнне тэмпературы не больш чым на 2 градусы і імкнуцца да абмежавання ў 1,5 градуса. Парыжскае пагадненне па клімаце падпісала 171 дзяржава, у тым ліку Беларусь.
Падрыхтаваная сістэма маніторынгу справаздачнасці і верыфікацыі выкідаў парніковых газаў для асноўных прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь.
Кантакты: Жолт Ленг’ял, кіраўнік праекта
+31 70 2500 642, +32 2506 1000; +31 610 274 085; zsolt.lengyel@climaeast.eu
Аксана Тарасевіч, каардынатар праекта
+375 29 3159179, Aksana.Tarasevich@climaeast.eu
Спасылкі ў інтэрнэце: http://russian.climaeast.eu