Падтрымка Рэспублікі Беларусь у галіне нормаў і стандартаў у сферы энергаэфектыўнасці спажывецкіх тавараў і прамысловай прадукцыі
Пра праект:
Тэрміны рэалізацыі праекта: 08.03.2013 – 07.08.2016
Бюджэт: € 2 900 000 + бюджэт кантракту на пастаўку абсталявання − € 4 000 000
Арганізацыя-выканаўца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь: Кансорцыум GIZ (Германія) – БЕЛЛІС (Беларусь)
Асноўны бенефіцыяр: Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
Геаграфія: Мінск (лабараторыі Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і cертыфікацыі (БелДІСС); абласныя цэнтры (у рамках супрацоўніцтва з абласнымі ўпраўленнямі па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Дэпартамента па энергаэфектыўнасці); буйныя і сярэднія гарады Беларусі (у рамках супрацоўніцтва з Таварыствам абароны правоў спажыўцоў)
Апісанне
Для актыўнага прасоўвання сваіх тавараў на еўрапейскім рынку Беларусі неабходна прывесці вытворчыя стандарты ў адпаведнасць з нормамі Еўрапейскага саюза, дзе энергаэфектыўнасць мае вялікае значэнне. Праект закліканы павысіць канкурэнтаздольнасць беларускай эканомікі, палепшыць яе экалагічную эфектыўнасць.
Мэты і задачы: З дапамогай міжнароднага і еўрапейскага досведу дапамагчы намаганням Беларусі ў галіне павышэння энергаэфектыўнасці і энергазберажэння. Стымуляваць больш актыўны ўдзел у гэтым працэсе мясцовых і цэнтральных органаў улады, бізнесу і грамадзянскай супольнасці.
Вынікі праекта: У Рэспубліцы Беларусь створаны і ўжо дзейнічае тэхнічны камітэт па стандартызацыі ТК BY 32 “энергаэфектыўнасць”. Ён закліканы кансалідаваць экспертны патэнцыял краіны, уцягнуць у актыўную сістэмную працу па павышэнні энергаэфектыўнасці ўсе зацікаўленыя бакі, уключаючы прамысловыя прадпрыемствы.
У рамках праекта напрацаваны важны практычны досвед, сфармаваная ўнікальная інфраструктура ў галіне ацэнкі энергаэфектыўнасці. Створана 16 выпрабавальных лабараторый, якія адпавядаюць самаму высокаму тэхнічнаму еўрапейскаму ўзроўню (усяго 740 адзінак разнастайнага выпрабавальнага/вымяральнага абсталявання). На базе Дэпартамента па энергаэфектыўнасці адкрыта 7 лабараторый для правядзення ацэнкі энергаэфектыўнасці збудаванняў. На базе БелДІСС створана 9 лабараторый, якія дазваляюць праводзіць выпрабаванні ў галіне энергаэфектыўнасці па 21 групе прадукцыі. Комплекс створаных выпрабавальных лабараторый не мае аналагаў ні ў адной з краін СНД.
Адпаведнае навучанне прайшлі больш за 500 спецыялістаў з 67 арганізацый. Распрацавана 50 стандартаў, гарманізаваных з заканадаўствам Еўрапейскага саюза:
– 25 стандартаў на патрабаванні да энергаэфектыўнасці і энергамаркіроўкі;
– 22 стандарты на метады выпрабаванняў;
– 3 стандарты па энергааўдытах і бэнчмаркінгу.
Кантакты: Юрый Пашык, дырэктар ААТ “БЕЛЛІС”
+375 17 288 16 41; bellis@bellis.by
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
+375 17 233 52 13, info@gosstandart.gov.by
Спасылкі ў інтэрнэце: http://enpi-415.by/