Кліма-Іст: Захаванне і ўстойлівае кіраванне тарфянікамі ў Рэспубліцы Беларусь для скарачэння выкідаў вугляроду і адаптацыі балотных экасістэм да змен клімату

Пра праект:

Тэрміны: 06.2013 – 31.12.2017

Бюджэт: 1 498 000 €

Арганізацыя-выканаўца: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Агенцтва-рэалізатар: Праграма развіцця ААН

Геаграфія: Брэсцкая вобласць: Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова “Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Званец»” (Драгічынскі раён) і Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова “Рэспубліканскі біялагічны заказнік «Спораўскі»” (Бярозаўскі раён) 

Апісанне

Зарастанне тарфяных балот кустоўем, драбналессем i трыснягом пагражае ўнікальнай біяразнастайнасці заказнікаў. Для аднаўлення прыроднага ландшафту неабходна рэгулярна выдаляць залішнюю расліннасць. Атрыманую біямасу можна выкарыстоўваць у якасцi экалагiчнага палiва, часткова замяшчаючы iм вуглевадародную сыравіну, а таксама у будаўнiчым сектары.  

Мэты і задачы: Дэманстрацыя iннавацыйных экасiстэмных падыходаў да змягчэння ўплыву клiматычных змяненняў на балота; устойлівае выкарыстанне расліннай біямасы заказнікаў “Званец” і “Спораўскі” ў энергетычным i будаўнiчым сектарах, папярэджанне зарастання адкрытых балот кустоўем і трыснягом, што ў выніку знізіць пажаранебяспечнасць і створыць умовы для захавання экасістэм.

Прамежкавыя вынікі: У рамках праекта рэгулярна вядзецца ачыстка нізінных балот ад залішняй расліннасці. Для гэтага закуплена спецыяльная тэхніка, распрацаваныя планы рэгулярнага выкошвання балотнай флоры. Атрыманая біямаса выкарыстоўваецца ў якасці паліва ў мясцовых кацельнях.

За два гады было ачышчана больш за 2,300 га балот, нарыхтавана больш за 3,485 тон сухой раслiннай бiямасы, у тым лiку 3,037 тон драўнiны, 74 тоны травы i 364 тоны трыснягу; яны часткова замяшчаюць традыцыйныя вiды вуглевадароднага палiва, якiя з’яўляюцца асноўнымi крынiцамi парнiковых газаў.   Мясцовае насельніцтва навучаецца прыёмам рэгулявання ўзроўню грунтавых вод, што таксама з’яўляецца эфектыўнымі захадамі зніжэння парніковых выкідаў.

Праектам былi вылучаны сродкі на будаўніцтва і рамонт водарэгулявальных збудаванняў у заказніку “Званец”. Адным з плюсаў гэтых інвестыцый стала магчымасць выкошваць з дапамогай спецтэхнікі самыя цяжкадаступныя ўчасткі балот. Праект правёў першае у Беларусі кіраванае выпальванне сухой расліннасці на тэрыторыi болей за 4,918 га дзеляпапярэджання выпадковых пажараў на тарфяных балотах.

Кантакты:

Уладзімір Калтуноў, менеджар праекта

+ 375 17 204 89 65, +375 29 656 63 77, vladimir.koltunov@undp.org

Спасылка ў інтэрнэце: http://www.climaeast.eu/partner-countries/belarus