Спрыянне дзейнасці мясцовых органаў улады ў г. Хойнікі

Пра праект:

Тэрміны: 01.12.2015 – 30.11.2017

Бюджэт: 214 000 €, у тым ліку за кошт Еўрапейскага саюза – 191 600 €, за кошт Інстытута “Цэнтр Поўнач-Поўдзень” пры правінцыі Піза” – 22 400 €.

Арганізацыя-выканаўца: Хойніцкі раённы выканаўчы камітэт

Геаграфія: Хойнікі

Апісанне

Палова тэрыторыі Хойніцкага раёна непрыдатная для жыцця праз наступствы аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Гэта абцяжарвае сацыяльнае і эканамічнае развіццё рэгіёну: дарослым цяжка знайсці працу, моладзі і падлеткам – вызначыцца з прафесіяй.

Мэты і задачы праекта: Дапамагчы ўладам і жыхарам Хойніцкага раёна мінімізаваць наступствы аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Праект прадугледжвае рэалізацыю навучальных і забаўляльных праграм, дзякуючы якім людзі змогуць знайсці сябе ў жыцці, развіць таленты, павысіць агульны культурны ўзровень

Прамежкавыя вынікі: У лютым 2016 года адбылася першая нарада прадстаўнікоў Хойніцкага райвыканкама з партнёрамі з Еўрапейскага саюза, на якой абмяркоўваліся дэталі правядзення ключавых мерапрыемстваў.

Адзін з галоўных кірункаў праекта – арганізацыя курсаў па вывучэнні італьянскай і англійскай моў, тэатральнага і музычнага мастацтва, кройкі і шыцця, стварэнне камп’ютарнага класа. Запланавана правядзенне культурных і спартыўных мерапрыемстваў, у тым ліку фэсту “Здароўе для кожнага”.

Прадстаўнікі органаў улады будуць запрошаныя на спецыяльныя курсы, якія дапамогуць ім зразумець патрэбы мясцовых жыхароў, вызначыць эфектыўнасць сваёй працы, навучаць прасоўванню найлепшых еўрапейскіх практык.

Кантакты: Жана Мікалаеўна Чарняўская, намеснік старшыні Хойніцкага выканаўчага камітэта

+375 2346 2 12 20, +375 44 707 27 41, hoiniki_rik@mail.ru

Сайт праекта: інфармацыя будзе размяшчацца на сайце Хойніцкага райвыканкама (http://www.khoiniki.gomel-region.by/ru/), пазней будзе заведзеная ўласная старонка.