Аб’ядноўваючыся вакол прыроды

Пра праект:

Тэрміны: 01.09.2014 – 28.02.2017

Бюджэт: агульны бюджэт – 259 703 €; унёсак ЕС - 233 703 €

Арганізацыя-выканаўца: Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

Геаграфія: Магілёўская вобласць (Бялыніцкі, Касцюковіцкі, Чавускі, Быхаўскі, Горацкі раёны) і Гомельская вобласць (Гомельскі, Мазырскі, Хойніцкі, Чачэрскі, Жыткавіцкі раёны).

Апісанне

Аб’ядноўваючыся вакол ідэі захавання дзікай прыроды, жыхары раёнаў больш актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і ў выніку змяняюць сваё асяроддзе да лепшага. Назіранне за прыродай не толькі дапамагае ім пераадолець сацыяльны стрэс, выкліканы наступствамі аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, але і робіцца займальным заняткам.

Мэты і задачы: Прыцягнуць як мага больш актыўных людзей рознага ўзросту да назірання за навакольным асяроддзем і захавання дзікай прыроды.

Прамежкавыя вынікі: Намаганнямі мясцовага насельніцтва, актывістаў арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” для даследавання і аховы прыроды створана грамадская экалагічная сетка, якая аб’яднала 10 раёнаў краіны. Яе асновай сталі 98 школьных клубаў “Крылаты дазор”, тры студэнцкія каманды і сем ініцыятыўных груп.

За сродкі праекта для школьных гурткоў закуплены біноклі, GPS-навігатары, падзорныя трубы, фотаапараты. Абсталяванне выкарыстоўваецца для экскурсій і палявых семінараў, падчас якіх школьнікі разам з настаўнікамі і арнітолагамі заносяць свае назіранні ў базу дадзеных тэрыторый, важных для птушак,і ў базу біяразнастайнасці Беларусі – рэсурсы, якія дапамагаюць спецыялістам вывучаць і ахоўваць флору і фаўну.

У зімовы перыяд валанцёры ўсталёўваюць кармушкі для птушак, майструюць штучныя гнёзды і платформы для буслоў, прыбіраюць смецце і высякаюць хмызняк у месцах гнездавання водна-балотных птушак.

На працягу 2015 года было праведзена 22 трэнінгі, прысвечаныя ахове рэдкіх відаў птушак і месцаў іх пражывання, 105 інфармацыйных сустрэч для мясцовага насельніцтва, 10 палявых семінараў, больш за 100 тэматычных урокаў для школьнікаў. Да красавіка 2016 года ў мерапрыемствах праекта ўзяло ўдзел каля 7 000 чалавек.

Для прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да пытанняў аховы прыроды і развіцця мясцовага турызму ў абласных і раённых гарадах праводзяцца традыцыйныя тэматычныя фестывалі: бёрдвотчараў – у Гомелі, кулікоў – у Тураве, сівагракаў – у Гронава.

Кантакты:

Кацярына Прысяжнюк, менеджар праектаў

+375 29 384 41 48, katsiarynaprysiazhniuk@gmail.com

Спасылка ў інтэрнэце:

http://www.ptushki.org/whatwedo/projects/networking_around_nature

Дакументы:

Інфармацыйны бюлетэнь №1(56) 2015 г.

Інфармацыйны бюлетэнь №2(57) 2015 г.

Інфармацыйны бюлетень №1(58) 2016 г.

Тэрыторыі, важныя для птушак, у Беларусі