Тэхнічная дапамога для падтрымкі развіцця “зялёнай” эканомікі ў Беларусі
Пра праект:
Тэрміны: 04.11.2014 – 04.05.2017
Бюджэт: 1 465 000 €
Арганізацыя-выканаўца: Кансорцыум пад кіраваннем Hulla & Co. Human Dynamics KG (Аўстрыя)
Нацыянальны партнёр: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Геаграфія: Беларусь
Апісанне
Канцэпцыя зялёнай эканомікі закліканая забяспечыць дабрабыт насельніцтва і сацыяльную роўнасць, знізіць экалагічныя рызыкі. Пераход да гэтай мадэлі патрабуе новых падыходаў, і ў першую чаргу – на дзяржаўным узроўні.
Мэты і задачы: Вызначыць і распрацаваць асноўныя механізмы развіцця зялёнай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь. Павысіць узровень кампетэнцыі спецыялістаў цэнтральных дзяржаўных органаў у галіне зялёнай эканомікі. Распрацаваць Праграму дзеянняў па скарачэнні выкідаў забруджвальных рэчываў згодна з Гётэборгскім пратаколам.
Прамежкавыя вынікі: Распрацаваны “Даведнік па «зялёнай» эканоміцы” – першы ў Беларусі падрабязны інфармацыйны дапаможнік на гэтую тэму.
Эксперты прааналізавалі дзейнае ў краіне заканадаўства і падрыхтавалі спіс рэкамендацый па “азеляненні” беларускай эканомікі. Для прадстаўнікоў дзяржаўных структур было арганізавана пяць тэматычных семінараў, а таксама навучальныя паездкі ў Германію, Данію і Іспанію. Беларускія спецыялісты змаглі пазнаёміцца з сучаснымі падыходамі і навацыямі ў сферы зялёнай эканомікі, каб затым перанесці прагрэсіўны еўрапейскі досвед на беларускую глебу.
Для распрацоўкі Праграмы дзеянняў былі падрыхтаваныя справаздачы, якія вызначаюць асноўныя крыніцы выкідаў забруджвальных рэчываў, зробленыя варыянты прагнозаў да 2030 года.
Кантакты: Раман Крайчавіч, кіраўнік праекта
+375 17 345 70 85, +375 44 48 28 910, enviregia@stonline.sk
Дакументы: “Даведнік па «зялёнай» эканоміцы”
http://greeneconomy.minpriroda.gov.by/uploads/files/CZeK-formatted.pdf
Спасылка ў інтэрнэце: http://greeneconomy.minpriroda.gov.by/