Падтрымка эфектыўнага маніторынгу выкідаў у атмасфернае паветра і радыяцыйнага маніторынгу, удасканаленне кіравання навакольным асяроддзем у Беларусі (праект SAQEM-1)

Пра праект:

Тэрміны: 01.12.2018 – 30.11.2020

Бюджэт: 2 819 400 €

Арганізацыя-выканаўца: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Геаграфія: Рэспубліка Беларусь (абласныя цэнтры). Гарады для пілотных праектаў: Брэст, Гродна, Орша, Пінск, Гомель, Бабруйск, Белаазёрск, Касцюковічы, Мінск

Апісанне

У Беларусі колькасць шкодных выкідаў у атмасферу на душу насельніцтва на 52% вышэйшая, чым у Еўрапейскім саюзе. Маніторынг і эфектыўны кантроль якасці паветра дазваляе ацэньваць і прагназаваць асноўныя тэндэнцыі змены якасці атмасфернага паветра для своечасовага выяўлення негатыўных уздзеянняў прыродных і антрапагенных фактараў.

Мэты і задачы: Асноўная мэта праекта – палепшыць якасць атмасфернага паветра ў Беларусі. Рэалізацыя праекта таксама дапаможа ўдасканаліць заканадаўства і ўкараніць даступныя практычныя меры па кантролі і скарачэнні прамысловых выкідаў і выкідаў ад транспарту ў атмасфернае паветра.

Прамежкавыя вынікі: Беларусь далучылася да шэрагу найважнейшых міжнародных канвенцый па абароне атмасфернага паветра, такіх як Канвенцыя аб трансгранічным забруджванні паветра на вялікія адлегласці, Орхуская канвенцыя аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя, але пакуль яшчэ не ратыфікавала некалькі важных пратаколаў да гэтых канвенцый, напрыклад, пратаколы аб абмежаванні выкідаў лятучых арганічных злучэнняў, па цяжкіх металах, па ўстойлівых арганічных забруджвальніках, Гётэнбаргскі пратакол па барацьбе з падкісленнем, эўтрафікацыяй і прыземным азонам і пратакол аб рэгістрах выкідаў і пераносе забруджвальнікаў. У рамках праекта падрыхтавана абгрунтаванне для іх ратыфікацыі, якое ўключае: прагнозы выкідаў у навакольнае асяроддзе шэрагу небяспечных забруджвальнікаў; ацэнку выдаткаў і выгод, звязаных з мерамі па іх скарачэнні; адпаведную распрацоўку лепшых, эканамічна апраўданых сцэнарыяў.

Праводзіцца праца па аналізе нацыянальных прававых актаў з мэтай распрацоўкі змяненняў, неабходных для стварэння эфектыўнай сістэмы забеспячэння якасці атмасфернага паветра ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі. Каб дапамагчы гэтаму працэсу, праектам былі арганізаваны для спецыялістаў Беларусі навучальныя паездкі ў Чэхію, Швецыю і Данію.

Эксперты праекта вывучылі сістэму комплексных прыродаахоўных дазволаў, якія дзейнічаюць у Беларусі і рэгулююць дапушчальны ўзровень ўздзеяння на зямлю, ваду і паветра. Яны падрыхтавалі рэкамендацыі, якія дазволяць Беларусі наблізіцца да еўрапейскіх практык. Хутка новую сістэму змогуць апрабаваць пяць буйных беларускіх прамысловых прадпрыемствах у Гомелі, Бабруйску, Белаазёрску, Касцюковічах і Мінску.

Эксперты таксама прапанавалі новую класіфікацыю зон маніторынгу і далі рэкамендацыі па паляпшэнні работы станцый, на якіх праводзяцца назірання за якасцю паветра, у тым ліку адносна абсталявання. Тэндар на набыццё 452 адзінак абсталявання на суму прыблізна 6,5 мільёнаў еўра быў паспяхова праведзены. З пачатку 2020 года абсталяванне для мадэрнізацыі 27 станцый і лабараторый пачне паступаць ва ўсе рэгіёны краіны.

У Брэсце, Оршы, Гродне і Пінску на вуліцах будуць усталяваныя датчыкі для маніторынгу якасці паветра і сэнсары для назірання за транспартным патокам. Яны будуць збіраць інфармацыю аб выкідах забруджвальных рэчываў і перадаваць яе ў спецыяльную камп’ютарную мадэль, якая адлюструецца ў выглядзе каляровай карты. Сістэма дазволіць спецыялістам не толькі маніторыць, але і мадэляваць параметры, напрыклад, паглядзець, якія выкіды з якіх крыніц і наколькі неабходна паменшыць. Грунтуючыся на гэтых дадзеных, праект распрацуе планы ўстойлівага «зялёнага» развіцця гэтых чатырох гарадоў.

Кантакты: Грабянькоў Аляксандр, Кіраўнік экспертнай групы праекта

+375 17 364 4164; +375 29 685 2338, sasha_grebenkov@mail.ru

Спасылкі: https://www.humandynamics.org/en/project/air-emissions-environmental-management