Узмацненне магчымасцей кіналагічнай службы мытных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча

Пра праект:

Тэрміны: 01.11.2019 – 31.01.2021

Бюджэт: 221 820 €, унёсак ЕС – 199 638 €

Арганізацыі-выканаўцы: Беларусь: Мінская цэнтральная мытня; Брэсцкая, Гомельская, Гродзенская рэгіянальная, Мінская рэгіянальная мытні; Дзяржаўны мытны камітэт; Польшча: Падатковая адміністрацыя Беластока

Геаграфія: Брэсцкая вобласць, Гродзенская вобласць, Мінская вобласць (уключаючы Мінск); Падляскае ваяводства (Беластоцкі, Ломжынскі і Сувалкскі рэгіёны) Рэспублікі Польшча

Апісанне

У апошнія гады на мяжы Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза павялічваецца колькасць спробаў кантрабанды тытунёвых вырабаў, а таксама наркатычных і псіхатропных рэчываў. Барацьба з незаконным перамяшчэннем праз мяжу тытунёвай прадукцыі і забароненых рэчываў з’яўляецца важнай часткай дзейнасці беларускіх і польскіх мытных службаў па забеспячэнні бяспекі па абодва бакі мяжы.

Мэта і задачы: Асноўная мэта праекта – павысіць эфектыўнасць працы беларускіх і польскіх мытных службаў ў прадухіленні кантрабанды тытунёвых вырабаў, незаконнага перамяшчэння забароненых наркатычных і псіхатропных рэчываў.

Праект будзе спрыяць павышэнню патэнцыялу кіналагічных аддзелаў у мытных органах Беларусі і Польшчы, паляпшэнню працэдур перасячэння мяжы і ўзмацненню памежнай бяспекі.

Прамежкавыя вынікі: У кіналагічных аддзелах мытных органаў з’явяцца спецыялізаваныя транспартныя сродкі для перавозкі кінолагаў і службовых сабак, а запланаваныя трэнінгі падвысяць тэхнічны і кадравы патэнцыял праваахоўнікаў на польска-беларускай мяжы.

У верасні гэтага года ў Брэсцкай мытні прайшоў трэнінг па абмене досведам, у якім узялі ўдзел супрацоўнікі Падатковай адміністрацыі Беластоку і службовыя асобы кіналагічных падраздзяленняў беларускіх мытняў. У ліпені аналагічны трэнінг праводзіўся ў Беластоку.

Закуплены тры спецыяльныя грузапасажырскія аўтамабілі для перавозкі кінолагаў і службовых сабак. Машыны абсталяваныя пасажырскімі сядзеннямі і адмысловымі месцамі для перавозкі службовых сабак з аўтаномнай сістэмай ацяплення і вентыляцыі, а таксама наборам дагляднага інструмента, прызначанага для правядзення аперацый мытнага кантролю.

Кантакты: Юлія Сарокіна, менеджар праекта,

тэл.: +375 17 218 90 30, e-mail: mtp@customs.gov.by

Спасылкі:

Мінская цэнтральная мытня

Мытны камітэт