Развіццё патэнцыялу сеткі сямейных клубаў у Чарнобыльскай зоне з мэтай паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі

Пра праект:

Тэрміны: 01.12.2014 – 01.12.2018

Бюджэт: 502 816 €, унёсак ЕС – 452 516 €

Арганізацыя-выканаўца: Грамадская арганізацыя “Беларускі зялёны крыж”

Геаграфія: Брагінскі раён (Гомельская вобласць) 

Апісанне

Сямейны клуб – гэта аб’яднанне людзей з агульнымі інтарэсамі, якія займаюцца актуальнымі праблемамі сельскай мясцовасці. Такія нефармальныя суполкі дапамагаюць аказваць падтрымку сем’ям, якія пражываюць на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях, і прыцягваць актыўных мясцовых жыхароў да развіцця свайго рэгіёну.

Мэта праекта: Стварэнне мясцовых супольнасцей для больш актыўнага ўдзелу малых населеных пунктаў Брагінскага раёна ў пераадоленні сацыяльна-эканамічных наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Прамежкавыя вынікі: 

У рамках праекта ў Брагіне і Брагінскім раёне (вёскі Тэльман, Краснае, Буркі, Мікулічы, Сялец, пгт. Камарын) і Лоеве ўжо адкрыта восем сямейных клубаў. Іх удзельнікі займаюцца прасоўваннем здаровага ладу жыцця, захаваннем гістарычных і культурных традыцый, развіццём прадпрымальніцтва ў вёсках і невялікіх пасёлках. Клубы праводзяць навучальныя семінары і трэнінгі, сустрэчы па абмене досведам, суботнікі, акцыі, канцэрты і святы, вечары мастацтваў. Яны актыўна супрацоўнічаюць з прыватнымі падсобнымі гаспадаркамі і спрыяюць развіццю малога прадпрымальніцтва ў раёне. Сямейныя клубы таксама займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі, дапамагаюць людзям з інваліднасцю і пажылым, адзінокім маці, малазабяспечаным і шматдзетным сем’ям.

Для інфармавання мясцовых жыхароў аб праекце і іх аб’яднання была створаная інтэрнэт-платформа. У сацыяльных сетках рэгулярна публікуюцца справаздачы і анонсы мерапрыемстваў праекта.

Па выніках рэалізацыі праекта плануецца арганізаваць рэгулярную прадуктыўную працу васьмі сямейных клубаў, што дасць магчымасць павысіць якасць жыцця мясцовага насельніцтва. 50 удзельнікаў праграмы стануць памочнікамі-кансультантамі для мясцовых сельсаветаў.

Кантакты:

Святкіна Наталля, менеджар праекта

+375 17 210 00 62, +375 29 667 5780, sviatkina@greencross.by

Спасылкі: www.familyclubs.greencross.by