Камунальнае кіраванне ў гарадах (КАМГАР) – камунікацыя і кіраванне для ўключэння грамадскасці ў кіраванне гарадской гаспадаркай у Беларусі

Пра праект:

Тэрміны: 01.05.2015 – 31.10.2019

Бюджэт: 588,089.46 €, унёсак ЕС – 441,067.10 €

Арганізацыя-выканаўца: Адміністрацыя г. Елгава (Латвія)

Каардынатар у Беларусі: Міжнародная грамадская арганізацыя “ЭКАПРАЕКТ”

Геаграфія: Магілёў, Чавусы і Баранавічы

Апісанне

Поспех рэформаў у сферы гарадскога кіравання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі немагчымы без цеснага ўзаемадзеяння жыхароў горада, уласнікаў жылля і дзяржавы. Пабудаваць такія адносіны дапамагае перадавы досвед краін ЕС.

Мэты і задачы: На прыкладзе трох беларускіх гарадоў паказаць, як палепшыць сістэму кіравання гарадской гаспадаркай і павысіць якасць жыцця гараджан за кошт эфектыўнага супрацоўніцтва мясцовых органаў улады і насельніцтва – партнёрскага кіравання.

Прамежкавыя вынікі: Праведзены аналіз паспяховых практык партнёрскага кіравання ў краінах ЕС. Гэты дакумент прадстаўляе канкрэтныя прыклады ўзаемадзеяння ў сферы гарадской гаспадаркі.

У кожным з гарадоў-партнёраў мясцовымі адміністрацыямі і зацікаўленымі бакамі вызначаны тэмы пілотных праектаў. На бліжэйшы час запланавана добраўпарадкаванне парку «Падніколле» ў гістарычным цэнтры Магілёва, у Чавусах – азеляненне гістарычнай часткі горада. У Баранавічах рэалізацыя праекта ўжо завершана – пабудавана спартыўна-гульнявая пляцоўка.

Для абмену досведам праводзяцца семінары, канферэнцыі, кансультацыі. Так, вясной 2016 года ў Магілёве прайшоў семінар «Зялёнае кіраванне ў гарадах – практыкі партнёрства» з удзелам прадстаўнікоў мясцовай ўлады, грамадскасці гарадоў-партнёраў, а таксама Мінска і Віцебска. Даклады еўрапейскіх экспертаў і нацыянальных спецыялістаў ляглі ў аснову дыскусіі аб магчымасцях і праблемах партнёрскага кіравання ў гарадах Беларусі. У 2017-2018 годзе організаваны трэнінгі па актуальных для кожнага з гарадоў тэмах: развіццё гарадскіх зялёных зон (Магілёў), інфармацыйныя тэхналогіі ў гарадской гаспадарцы (Баранавічы), інавацыйныя тэхналагічныя рашэнні для павышэння энергаэфектыўнасці (Чавусы). Трэнінгі па пытаннях камунікатыўнага кіравання і ўдзелу зацікаўленых бакоў адбыліся ў Мінску ў снежні 2017 года (сумесна з ПРААН) і ў красавіку 2018 года (сумесна з Міжнароднай асацыяцыяй кіравання нерухомасцю і Міністэрствам ЖКГ). Адукацыйныя мерапрыемствы для мясцовых зацікаўленых бакоў праводзяцца на працягу ўсяго праекта. Для падтрымкі грамадскіх ініцыятыў былі абвешчаны конкурсы міні-грантаў.

У верасні 2018 года адкрыюцца «Зялёныя інфармацыйныя цэнтры» – мясцовыя інфармрэсурсы і дыскусійныя групы, якія пазнаёмяць гараджан з магчымасцямі ўдзелу ў працэсе прыняцця рашэнняў у горадзе, сучаснымі тэхналогіямі «зялёнага» горадабудаўніцтва, дапамогуць разабрацца ў планіровачным і жыллёва-камунальным заканадаўстве, даходліва растлумачаць правы і абавязкі адміністрацыі і жыхароў горада.

Кантакты:                                                                                                      

Гуніта Асітэ, менеджэр праекта

+371 63005569, +371 29196462, gunita.osite@dome.jelgava.lv

Марыя Фалалеева, Старшыня Цэнтральнага Савета МГА “ЭКАПРАЕКТ”

+375 33 395 44 06, komgor.project@gmail.com

Аксана Тарасевіч, МГА "ЭКАПРАЕКТ", менеджэр праекта ў Беларусі

aksana.tarasevich@mail.ru

Сайт праекта: http://ekapraekt.by/?q=be/comma

Дакументы:

attach.png Аналіз еўрапейскага вопыту прыцягнення мясцовай супольнасці да партнёрскага кіравання гарадской гаспадаркай

attach.png Артыкул у часопісе "Живи как хозяин"