Школа бацькоў. Прасоўванне пазітыўнага бацькоўства ў Беларусі
Пра праект:
Тэрміны: 08.01.2014 – 07.01.2017
Бюджэт: 303 709 €, унёсак ЕС –268 752 €
Арганізацыя-выканаўца: Міжнародная грамадская арганізацыя “SOS-Дзіцячыя вёскі”
Геаграфія: Магілёў і Магілёўская вобласць, Мінск і Мінскі раён, Брэст, Гомель, Гродна, Віцебск
Апісанне
Сем’ям, якія выхоўваюць сірот, часта бракуе ведаў і навыкаў – досведу ўзаемадзеяння з біялагічнымі бацькамі дзяцей, урэгулявання канфліктных сітуацый.
Мэты і задачы: Падтрымаць прыёмныя і апякунскія сем’і, прапанаваўшы ім неабходную інфармацыю, замацаваць практычныя навыкі выхавання і навучання дзяцей.
Прамежкавыя вынікі: Галоўным адукацыйным цэнтрам праекта стала “Школа бацькоў”. Яе заняткі разлічаны не толькі на бацькоў і дзяцей, але і на спецыялістаў сацыяльнай сферы і сістэмы адукацыі, якія пасля самастойна праводзяць кансультацыі.
Спецыялісты цэнтра дапамагаюць прыёмным і апякунскім сем’ям, перажываюць складаны перыяд узаемаадносін. Ад аднаго месяца да года такія сем’і могуць жыць у доме “SOS-Дзіцячая вёска Магілёў”, дзе дарослыя і дзеці атрымліваюць індывідуальную псіхалагічную, педагагічную і сацыяльную падтрымку.
“Школа бацькоў” займаецца падрыхтоўкай кандыдатаў у бацькі-выхавальнікі дзяржаўных сямейных дамоў, павышэннем педагагічнага ўзроўню бацькоў, арганізацыяй кансультацый і семінараў па юрыдычных пытаннях. Тут жа фармуюцца групы ўзаемадапамогі і падтрымкі для бацькоў, усынавiцеляў, бацькоў-выхавальнікаў сямейных дзіцячых дамоў.
Па стане на красавік 2016 года падтрымку ў рамках праекта атрымалі больш за 800 дзяцей з 233 сем’яў і 346 бацькоў. Распрацаваны пяць навучальных праграм для бацькоў па эфектыўным выхаванні дзяцей. Праведзены 15 тэматычных трэнінгаў і семінараў для 396 спецыялістаў, якія працуюць з прыёмнымі і апякунскімі сем’ямі.
Дзякуючы працы са СМІ ўдалося прыцягнуць увагу шырокай аўдыторыі да праблемы сіроцтва. У прыватнасці, сумесна з тэлерадыёкампаніяй “Магілёў” падрыхтаваныя тры відэаролікі, якія транслююцца на рэгіянальным тэлебачанні.
Кантакты:
Таццяна Бурава, намеснік генеральнага дырэктара МГА “SOS-Дзіцячыя вёскі”
+375 17 306 45 12, +375 29 688 97 87, tatiana.burova@sos-by.org
Дакументы:
Дзеці, мачыха і айчым - будуем адносіны
Як не страціць дзіця падчас разводу
http://sos-villages.by/novosti/vstrecha-v-klube-podderghki-usynoviteley-g-mogilev
http://www.sosh10.mogilev.by/proekt-shkola-roditelej.html
http://child.edu.by/main.aspx?guid=4243