Паляпшэнне трансгранічных медыцынскіх паслуг у анкалагічнай уралогіі ў рэгіёнах Беластока і Гродзенскай вобласці
Пра праект:
Нумар праекта: PLBU.03.01.00-20-0266/17-00
Тэрміны: 01.11.2019 – 31.10.2021
Бюджэт: 1 789 033,58 еўра (агульны), унёсак ЕС – 1 610 130,22 еўра.
Фінансаванне беларускага боку: 786 337,58 еўра, унёсак ЕС – 707 703,81 еўра
Арганізацыя-выканаўца: Установа аховы здароўя «Гродзенская ўніверсітэцкая клініка»
Партнёр: Аўтаномная арганізацыя грамадскай аховы здароўя «Ваяводская бальніца імя Енджэя Снядэцкага» г. Беласток (Польшча)
Геаграфія: Гродна, Гродзенская вобласць (Беларусь); Падлшяскае ваяводства (Польшча)
Тэрміны: 01.11.2019 – 31.10.2021
Бюджэт: 1 789 033,58 еўра (агульны), унёсак ЕС – 1 610 130,22 еўра.
Фінансаванне беларускага боку: 786 337,58 еўра, унёсак ЕС – 707 703,81 еўра
Арганізацыя-выканаўца: Установа аховы здароўя «Гродзенская ўніверсітэцкая клініка»
Партнёр: Аўтаномная арганізацыя грамадскай аховы здароўя «Ваяводская бальніца імя Енджэя Снядэцкага» г. Беласток (Польшча)
Геаграфія: Гродна, Гродзенская вобласць (Беларусь); Падлшяскае ваяводства (Польшча)
Апісанне
Рост колькасці новых выпадкаў раку ў галіне ўралогіі павялічвае патрэбнасць у хірургічных умяшаннях. Паводле дадзеных канцэр-рэгістра Рэспублікі Беларусь, да 2029 года ў Беларусі і Польшчы колькасць выпадкаў раку прастаты павялічыцца на 29%, раку мачавога пухіра ‒ на 22%. Павышэнне даступнасці і якасці медыцынскага абслугоўвання дазволіць палепшыць дыягностыку і правядзенне аперацый пры онкаўралагічных захворваннях.Мэты і задачы: Галоўная мэта праекта — паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва рэгіёнаў Беластока і Гродзенскай вобласці за кошт палягчэння доступу да сістэмы аховы здароўя пры онкаўралагічных захворваннях.
Для бальніц будзе набытае спецыялізаванае медыцынскае абсталяванне, што дасць магчымасць укараніць новыя або ўдасканаленыя метады лячэння.
Праект падтрымае развіццё грамадскага аховы здароўя шляхам распаўсюджвання і абмену перадавой практыкай і ведамі паміж лекарамі і правядзеннем прафілактычных абследаванняў пацыентаў.
Чаканыя вынікі: Праект дазволіць паменшыць колькасць ускладненняў і сацыяльных выдаткаў лячэння онкаўралагічных захворванняў у выніку правільнага хуткага дыягнастычнага і лячэбнага працэсу.
У працэсе рэалізацыі праекта ў медыцынскую практыку клінік будуць укаранёны новыя віды аперацыйных умяшанняў: лапараскапічная простатэктамія, крыяабляцыя раку ныркі (Гродна) і рэзекцыя лімфатычных вузлоў пры кантролі флуарэсцэнцыі, біяпсія, МРТ / TRUS FusionProstat® (Беласток).
Акрамя гэтага, будуць удасканалены медыцынскія паслугі: у Гродне ‒ лапараскапічная нефрэктамія, лапараскапічная рэзекцыя ныркі, лапараскапічная адрэналэктамія, фотадынамічная дыягностыка трансурэтральнай рэзекцыі мачавога пухіра (TURB); у Беластоку ‒ лапараскапія 3D (нефрэктамія, рэзекцыя мачавога пухіра, прастатэктамія).
Запланавана правядзенне чатырох прафілактычных мерапрыемстваў — дні «адкрытых дзвярэй» у абедзвюх лякарнях з мэтай прафілактыкі раку. Падчас мерапрыемстваў будуць прадстаўлены навучальныя брашуры, арганізаваны сустрэчы з лекарамі, праведзены кантроль прастатычнага спецыфічнага антыгену (ПСА), УГД, кансультацыі па пытанні прафілактыкі раку, прафілактыкі ўралагічных захворванняў.
Кантакты: Аляксандр Рагін, каардынатар праекта, +375 152 96 91 39, маб. +375 29 117 77 03, e-mail: avragin@mail.ru
Спасылкі:
http://gocb.by/
http://prostata.grodno.by