Памяншэнне сацыяльнай ізаляцыі і павышэнне якасці жыцця хворых на рак у Віленскім павеце і Гродзенскай вобласці
Пра праект:
Нумар праекта: ENI-LLB-1-029
Тэрміны: 01.03.2019 – 30.11.2021
Бюджэт: 488 200 еўра; унёсак ЕС – 439 380,63
Арганізацыя-выканаўца: Установа аховы здароўя «Гродзенская ўніверсітэцкая клініка»
Галоўны партнёр: Гродзенская абласная клінічная бальніца (Беларусь), Бальніца Віленскага ўніверсітэта SANTAROS KLINIKOS (Літва)
Геаграфія: Гродна, Гродзенская вобласць (Беларусь); Вільнюс (Літва)
Тэрміны: 01.03.2019 – 30.11.2021
Бюджэт: 488 200 еўра; унёсак ЕС – 439 380,63
Арганізацыя-выканаўца: Установа аховы здароўя «Гродзенская ўніверсітэцкая клініка»
Галоўны партнёр: Гродзенская абласная клінічная бальніца (Беларусь), Бальніца Віленскага ўніверсітэта SANTAROS KLINIKOS (Літва)
Геаграфія: Гродна, Гродзенская вобласць (Беларусь); Вільнюс (Літва)
Апісанне
Сучасная малаінвазіўная хірургія дазваляе апераваць людзей з анкалагічнымі захворваннямі з мінімальным траўмаваннем пацыента і з меншым болевым сіндромам. Такія аперацыі пераносяцца лягчэй, чым адкрытыя хірургічныя ўмяшанні, таму пацыенты хутчэй аднаўляюцца. Гэта дазваляе ім хутчэй вярнуцца да паўсядзённага жыцця.Мэты і задачы: Галоўная мэта праекта — умацаванне супрацоўніцтва паміж Літвой і Беларуссю, абмен досведам па зніжэнні сацыяльнай ізаляцыі і паляпшэнні якасці жыцця анкалагічных хворых у Віленскім павеце і Гродзенскай вобласці, пашырэнне доступу да малаінвазіўных хірургічных паслуг ва ўралогіі, абдамінальнай хірургіі, акушэрска-гінекалагічнай сферы.
Асноўная задача заключаецца ў набыцці новага лапараскапічнага абсталявання для аказання дапамогі анкалагічным пацыентам у Гродзенскай вобласці. Дадзенае абсталяванне будзе выкарыстана для выканання малатраўматычных аперацый у галіне уралагічнай, гінекалагічнай і абдамінальнай анкалогіі.
Чаканыя вынікі: Лекары Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы пройдуць навучанне лапараскапічнай тэхніцы выканання аперацый. Каб замацаваць прафесійныя навыкі, гродзенскія ўрачы пройдуць спецыялізацыю ў Віленскай універсітэцкай клініцы.
Акрамя таго, плануецца арганізаваць каля 50 анлайн-трансляцый аператыўных умяшанняў, якія будуць праведзеныя ў Віленскай клініцы. Таксама будуць арганізаваныя кансультацыі і стажыроўкі на працоўных месцах, канферэнцыі і двухбаковыя сустрэчы па абмене досведам для наладжвання добрасуседскіх адносін.
Усяго за час рэалізацыі праекта ў Гродзенскай універсітэцкай клініцы плануецца выканаць 300 малаінвазіўных аперацый. Набытае абсталяванне будзе выкарыстоўвацца і пасля заканчэння праекта.
Кантакты: Правароў Аляксандр Валер’евіч (Alexandr Pravorov), каардынатар праекта, +375 29 586 85 41, e-mail: pravorovi@mail.ru
Спасылкі: http://gocb.by/