Мадэль медыцынскай праграмы барацьбы з астэапарозам на польска-беларускім памежжы

Пра праект:

Тэрміны: 09.04.2019 – 30.11.2021

Бюджэт: 1 852 281,60 €, унёсак ЕС – 1 667 053,44 €

Арганізацыі-выканаўцы: Установа аховы здароўя «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна» (Беларусь), Абласны медыцынскі шпіталь у Сувалках (Польшча)

Геаграфія: Гродзенская вобласць (Беларусь), Падляшскае ваяводства (Польшча)

Апісанне

Павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця і адмоўны натуральны прырост насельніцтва спрыяюць таму, што ў Беларусі расце колькасць людзей сталага ўзросту. Адна з праблем пажылых грамадзян – астэапароз. У Беларусі і Польшчы прыблізна 30% людзей старэйшых за 50 гадоў пакутуюць на гэтае захворванне. Пры гэтым у большасці выпадкаў з-за недахопу спецыялістаў і адсутнасці сістэмы ранняй дыягностыкі астэапароз у пажылых людзей выяўляюць толькі пры пераломе.

Мэты і задачы: Асноўная мэта – павысіць у прыгранічных рэгіёнах Беларусі і Польшчы даступнасць і якасць медыцынскай дапамогі ў галіне артапедыі і траўматалогіі з асаблівай увагай да астэапарозу.

Гэтаму будзе спрыяць паляпшэнне медыцынскай інфраструктуры і абмен досведам паміж спецыялістамі дзвюх краін, а таксама павышэнне інфармаванасці жыхароў Падляшскага ваяводства і Гродзенскай вобласці аб праблеме астэапарозу і важнасці яго ранняй дыягностыкі.

Прамежкавыя вынікі: Запланаваны мадэрнізацыя гарадской клінічнай бальніцы (ГКБ) хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродне і Абласнога медыцынскага шпіталя ў Сувалках і закупка абсталявання для дыягностыкі і лячэння астэапарозу.

У прыватнасці, у ГКБ хуткай дапамогі ў Гродне будзе створаны трансгранічны цэнтр для дыягностыкі і лячэння астэапарозу, дзе будзе выкарыстоўвацца рэнтгенаўская дэнсітаметрыя, лабараторнае вызначэнне маркераў астэапарозу ў груп рызыкі. Траўматалагічная служба будзе аснашчана сучасным медыцынскім абсталяваннем – новымі апаратам ультрагукавой дыягностыкі, аперацыйнымі сталамі, дзвюма артраскапічнымі стойкамі і аргонавымі каагулятарамі.

У рамках праекта будуць распрацаваны адзіныя пратаколы дзеянняў медыцынскага персаналу, пройдуць сумесныя канферэнцыі і трэнінгі для спецыялістаў.

Для жыхароў Падляшскага ваяводства і Гродзенскай вобласці плануецца правядзенне навучальных мерапрыемстваў па метадах прафілактыкі і карэкцыі астэапарозу.

Кантакты: Людміла Бут-Гусаім, кіраўнік праекта

+375 29 583 87 10, (0152) 681907, email : ludmilabg@mail.ru

Спасылкі: http://bsmpgrodno.by/novosti/proekty-tgs/