Аказанне падтрымкі Рэспубліцы Беларусь у распрацоўцы Канцэпцыі міграцыйнай палітыкі
Пра праект:
Тэрміны: люты 2019 – люты 2020
Бюджэт: 105 000,00 €
Арганізацыя-выканаўца: Міжнародны цэнтр па развіцці міграцыйнай палітыкі
Геаграфія: Рэспубліка Беларусь
Бюджэт: 105 000,00 €
Арганізацыя-выканаўца: Міжнародны цэнтр па развіцці міграцыйнай палітыкі
Геаграфія: Рэспубліка Беларусь
Апісанне
Беларусь як транзітная краіна на практыцы сутыкаецца з неабходнасцю эфектыўнага кіравання міграцыйнымі патокамі. Дапамагчы ў гэтым можа збалансаваная палітыка ў сферы міграцыі, якая заснавана на перадавым міжнародным досведзе і адпавядае сацыяльна-эканамічным і дэмаграфічным інтарэсам Беларусі.Мэты і задачы: Асноўная мэта праекта — аказанне Беларусі дапамогі ў распрацоўцы Канцэпцыі нацыянальнай міграцыйнай палітыкі, працэсам падрыхтоўкі якой кіравала Міністэрства ўнутраных спраў.
Галоўная задача заключалася ў тым, каб Канцэпцыя міграцыйнай палітыкі адлюстроўвала патрэбы і прыярытэты Беларусі ў кіраванні міграцыяй і засноўвалася на дбайным аналізе, дакладных дадзеных і статыстыцы.
Вынікі: Створаная урадам Беларусі рабочая група для распрацоўкі канцэпцыі атрымала экспертную падтрымку і рэкамендацыі ад вядучых экспертаў з краін-членаў ЕС і Міжнароднага цэнтра па развіцці міграцыйнай палітыкі (МЦМРП). Для беларускіх удзельнікаў праекта былі арганізаваны дыстанцыйныя кансультацыі, а таксама тэматычныя семінары ў Мінску і візіт у краіны ЕС для вывучэння еўрапейскага доведу па распрацоўцы дакументаў у сферы міграцыйнай палітыкі.
У лютым 2020 года праект Канцэпцыі нацыянальнай міграцыйнай палітыкі быў прадстаўлены ў Мінску.
Аказаная Еўрапейскім саюзам падтрымка па распрацоўцы дакумента ажыццяўлялася праз Інструмент партнёрства для мабільнасці (MPF).
Кантакты:
Міжнародны цэнтр па развіцці міграцыйнай палітыкі (Брусель), +32 2 233 11 60, e-mail: MPF@icmpd.org
Спасылкі:
https://www.icmpd.org/home/
https://mobilitypartnershipfacility.eu