Умацаванне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Пра праект:

Тэрміны: 02.09.2019 – 01.09.2021

Бюджэт: 1 200 000,00 еўра (праект фінансуецца ў рамках праграмы Еўрапейскага інструмента суседства)

Арганізацыя-выканаўца: Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Геаграфія: Рэспубліка Беларусь

Апісанне

Усебаковы аналіз і ўдасканаленне сістэмы кіравання надзвычайнымі сітуацыямі і грамадзянскай абароны ў Рэспубліцы Беларусь неабходныя для эфектыўнай дзейнасці органаў і падраздзяленняў сістэмы МНС, а таксама для ўмацавання прафесійных узаемаадносін з аварыйна-выратавальнымі структурамі еўрапейскіх дзяржаў.

Мэты і задачы: Твінінг-праект дапаможа ўмацаваць патэнцыял МНС у галіне эфектыўнай ліквідацыі наяўных і новых рызык катастроф у Беларусі. Рэалізацыя праекта накіраваная на паляпшэнне дзейнасці МНС у сферы грамадзянскай абароны і кіравання рызыкамі надзвычайных сітуацый шляхам выкарыстання найлепшых практык прымянення Механізму грамадзянскай абароны Еўрапейскага саюза.

Чаканыя вынікі: Веды і досвед міжнародных партнёраў будуць выкарыстаны МНС для забеспячэння рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця, Сендайскай рамачнай праграмы па зніжэнні рызыкі бедстваў і адпаведных палажэнняў Парыжскага пагаднення па клімаце. Развіццё і ўмацаванне наяўных і патэнцыйных фінансавых, кадравых і тэхнічных рэсурсаў дапаможа ў дасягненні асноўнай задачы ‒ зніжэнне рызык надзвычайных сітуацый і пераход ад рэагавання да іх папярэджання і кіравання імі.

Атрыманыя ад дзяржаў-членаў ЕС вынікі даследаванняў і практычнага досведу, а таксама рэкамендацыі ў сферы кіравання рызыкамі і грамадзянскай абароны будуць прааналізаваныя і выкарыстаныя пры правядзенні ўласнай нацыянальнай ацэнкі рызык і комплекснай ацэнкі эканамічных страт, выкліканых надзвычайнымі сітуацыямі.

Кантакты:

Эса Альберг, Пастаянны дарадца твінінг-праекта, +375 (29) 623-33-27, esa.ahlberg@haus.fi

Таццяна Сурыкава, Каардынатар праекта з беларускага боку, +375 (17) 327-03-06, icd@mchs.gov.by