Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі (аснашчэнне рэсурсных цэнтраў)

Пра праект:

Тэрміны: 30.03.2018 — 30.03.2022

Бюджэт: 4 270 000 €

Асноўныя партнёры: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Геаграфія: Беларусь

Апісанне

Праект накіраваны на адаптацыю сістэмы прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў у Беларусі пад патрэбы сучаснага рынку працы. У рамках праекта плануецца аснашчэнне шасці рэсурсных цэнтраў і васьмі навучальных лабараторый сучасным тэхналагічным абсталяваннем для падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне энергетыкі, энергаэфектыўнасці і экалогіі.

Мэты і задачы: павышэнне даступнасці і якасці прафесійнай адукацыі праз укараненне сучасных адукацыйных тэхналогій; павышэнне якасці падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў, якія адпавядаюць патрабаванням сучаснага рынку працы.

Прамежкавыя вынікі: для рэсурснага цэнтра «ЭкаТэхнаПарк ‒ Волма» (філіял Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі) будзе пастаўлена сучаснае тэхналагічнае абсталяванне для навучання студэнтаў прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. На базе «ЭкаТэхнаПарка ‒ Волма» прайсці павышэнне кваліфікацыі таксама змогуць індывідуальныя прадпрымальнікі і прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу.

Паралельна ажыццяўляюцца пастаўкі абсталявання ў яшчэ пяць рэсурсных цэнтраў, якія працуюць на базе сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. Сярод гэтых цэнтраў ‒ рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі і падрыхтоўкі кадраў для сферы паслуг у Мінскім дзяржаўным каледжы электронікі. Тое, абсталяванне, што пастаўляецца сюды, уключае праграмныя прадукты і тэхніку для студэнтаў з абмежаваннямі зроку і слыху, камп’ютарную і аргтэхніку, абсталяванне для лабараторыі па электратэхніцы, электроніцы, прывадах і пнеўматыцы, лабараторыі шырокафарматнага друку і прататыпавання, вэб-дызайну і фоталабараторыі, гуказапісвальную тэхніку, а таксама аўтобус, прыстасаваны для транспарціроўкі студэнтаў з абмежаваннямі руху.

Акрамя таго, у рамках праекта ўжо аснашчаны пяць навучальных лабараторый і плануецца абсталяваць яшчэ тры лабараторыі ў сферы біяэнергетыкі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі з прымяненнем аднаўляльных крыніц энергіі, цеплаэнергетыкі сучасным абсталяваннем, якое дазваляе максімальна наглядна азнаёміцца з перадавымі тэхналогіямі па вышэйназваных тэматыках і асвоіць іх на практыцы.

Кантакты:  Ірына Лакішык, +375 29 724 05 07, e-mail: ecotechnopark.volma@gmail.com

Спасылкі: ЭкаТэхнаПарк ‒ Волма