Паляпшэнне эпідэміялагічнай бяспекі на польска-беларускім памежжы
Пра праект:
Нумар праекта: PBU1/0041/16
Тэрміны: 01.03.2019 – 30.08.2021
Бюджэт: 2 579 221,58 еўра (агульны), унёсак ЕС – 1 826 819,91 еўра.
Фінансаванне беларускага боку: 2 163 058,00 еўра, унёсак ЕС – 1 532 065,97 еўра.
Арганізацыя-выканаўца: Установа аховы здароўя «Брэсцкая абласная бальніца»
Галоўны партнёр: Ваяводская спецыялізаваная бальніца ў Бяла-Падлясцы (Польшча)
Геаграфія: Брэст і Брэсцкая вобласць (Беларусь); Бяла-Падляска, Люблінскае ваяводства (Польшча)
Тэрміны: 01.03.2019 – 30.08.2021
Бюджэт: 2 579 221,58 еўра (агульны), унёсак ЕС – 1 826 819,91 еўра.
Фінансаванне беларускага боку: 2 163 058,00 еўра, унёсак ЕС – 1 532 065,97 еўра.
Арганізацыя-выканаўца: Установа аховы здароўя «Брэсцкая абласная бальніца»
Галоўны партнёр: Ваяводская спецыялізаваная бальніца ў Бяла-Падлясцы (Польшча)
Геаграфія: Брэст і Брэсцкая вобласць (Беларусь); Бяла-Падляска, Люблінскае ваяводства (Польшча)
Апісанне
Ранняе выяўленне інфекцыйных захворванняў дае магчымасць своечасова пачаць неабходнае лячэнне і прадухіліць распаўсюджванне інфекцый. А прафілактычныя захады, у тым ліку па інфармаванні насельніцтва, дазваляюць паменшыць колькасць новых выпадкаў інфекцыйных захворванняў.Мэты і задачы: Галоўная мэта праекта — паляпшэнне эпідэміялагічнай бяспекі жыхароў памежных рэгіёнаў і доступу да медыцынскай дапамогі, а таксама павышэнне дасведчанасці пра пагрозу інфекцыйных захворванняў.
Брэсцкая абласная бальніца і Ваяводская спецыялізаваная бальніца ў Бяла-Падлясцы распрацуюць агульныя працэдуры па працы з асабліва заразнымі пацыентамі, падрыхтоўцы медыцынскага персаналу, правядзенні прафілактычных аглядаў для ранняга выяўлення гепатыту С і магчымасці адначасовага тэставання на ВІЧ/СНІД.
Прамежкавыя вынікі: У абедзвюх бальніцах ствараецца поўная сістэма дыягностыкі і лячэння пацыентаў з падазрэннем на інфекцыйныя захворванні, у тым ліку асабліва небяспечныя. У прыватнасці, будзе ўкаранёная неінвазіўная працэдура абследавання печані эластаграфічным метадам.
Праектам прадугледжана правядзенне інфармацыйнай кампаніі для мясцовых жыхароў з мэтай павышэння іх дасведчанасці аб метадах папярэджання гепатыту С.
З 20 студзеня па 30 кастрычніка 2020 года ў Брэсцкай абласной бальніцы жыхары горада і вобласці ва ўзросце 35-75 гадоў могуць прайсці бясплатныя скрынінгавыя даследаванні крыві на наяўнасць віруса гепатыту С.
У рамках праекта закупляецца абсталяванне для лабараторнай дыягностыкі інфекцыйных захворванняў, касцюмы шматразовага выкарыстання для медыцынскага персаналу, боксы для транспарціроўкі хворых з інфекцыйнымі захворваннямі.
Ваяводская спецыялізаваная бальніца перадала ў якасці замежнай бязвыплатнай дапамогі Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы спецыяльны аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі.
У цэлым, рэалізацыя праекта дасць магчымасць палепшыць інфраструктурную базу дзвюх бальніц, што пашырыць доступ да аховы здароўя і сацыяльных паслуг для больш чым 1,76 мільёна чалавек у прыгранічных рэгіёнах і павялічыць колькасць арганізаваных медыцынскіх аглядаў у год да 6 200.
Кантакты:
Ганна Каліна, загадчыца аддзялення клінічнай лабараторнай дыягностыкі, каардынатар праекта, +375 162 27-21-44, e-mail: bob@brest.by
Наталія Стахавец, спецыяліст па закупках, +37529 5248096, e-mail: stakhovetsnf@yandex.by
Спасылкі:
https://www.hospital.brest.by/info/news/epid-security-pol-bel-border