Ад вытокаў да развіцця
Пра праект:
Тэрміны: 23.02.2015 – 22.02.2018
Бюджэт: 460 264 €, унёсак ЕС – 413 869,39 €
Арганізацыя-выканаўца: Мясцовы фонд развіцця сельскіх тэрыторый “Адраджэнне-Агра”
Геаграфія: Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласці
Апісанне
Дзякуючы мясцовым ініцыятывам у Слаўгарадскім раёне адрадзіўся старадаўні промысел – традыцыйнае сыраварства. Сёння на кулінарныя фестывалі сюды едуць з усёй Беларусі. Турызм – наступны важны кірунак у развіцці рэгіёну.
Мэты і задачы: За кошт узаемадзеяння дзяржаўных і некамерцыйных арганізацый, унікальнай прыроды Слаўгарадчыны, яе культурных традыцый і народных промыслаў зрабіць рэгіён прывабным для турыстаў.
Прамежкавыя вынікі: Вызначана сем самых важных для развіцця турызму кірункаў – гістарычны, актыўны, гастранамічны, экалагічны, этнаграфічны, сельскі і ініцыятыўны. У залежнасці ад гэтага жыхары раёна аб’ядналіся ў нефармальныя ініцыятыўныя групы – яны адкрываюць новыя маршруты, праводзяць экскурсіі і майстар-класы, збіраюць старадаўнія легенды і абрады.
Сфармаваны раённы грамадскі савет па аграэкатурызме, у які ўвайшлі лідары ініцыятыўных груп, аграсядзіб, турыстычных арганізацый, прадстаўнікі мясцовых органаў улады. Члены савета вызначаюць стратэгію і каардынуюць асноўныя мерапрыемствы праекта. З 27 заявак, пададзеных на першы конкурс мясцовых ініцыятыў, савет адабраў 16, якія будуць фінансавацца за кошт бюджэту праекта.
Так, у хуткім часе ў вёсцы Ржаўка з’явіцца экамузей “Пчалінае царства”. У Слаўгарадзе адкрыецца музей кветак. Для сплаву турыстычных груп па Сожы і Проні распрацаваныя водныя маршруты. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння “Блакітная крыніца” ўключаны ў археалагічны і веласіпедны маршруты. Усяго на працягу праекта падтрымку атрымаюць больш за 50 ініцыятыў.
Членамі грамадскага савета, спецыялістамі праекту і сельскімі актывістамі распрацаваны доўгатэрміновая стратэгія і праграма развіцця турызму Слаўгарадскага раёна.
Кантакты: Варабей Віталь Віктаравіч, дырэктар
+375 2246 2 42 20, + 375 29 126 82 29, rdcslavgorod@tut.by
Спасылка ў інтэрнэце: www.slavtourism.com
Фота з сайта www.slavtourism.com