Павышэнне эфектыўнасці аховы зялёнай і воднай Дзяржаўнай мяжы паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай, праект СУРКАП 2-і этап

Пра праект:

Тэрміны: 23.03.2014 – 22.03.2017


Бюджэт: 5 350 000 €, унёсак ЕС – 5 100 000 €


Арганізацыя-выканаўца: Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ)


Геаграфія: Беларусь (Гомель, Пінск, Брэст, Мінск – гарады і рэгіёны)
Украіна (Чарнігаў, Луцк, Жытомір, Кіеў – гарады і рэгіёны)

Апісанне

Памежная бяспека – ключавы элемент палітыкі нацыянальнай бяспекі ў Беларусі і Украіне, гарантыя іх тэрытарыяльнай цэласнасці, адзін з элементаў развіцця палітычных, эканамічных і культурных адносін з суседнімі краінамі і міжнароднай супольнасцю.

Мэты і задачы: Павысіць узровень бяспекі на беларуска-ўкраінскай мяжы за кошт эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж пагранічнымі службамі дзвюх краін, навучыць іх супрацоўнікаў сучасным тэхналогіям аховы мяжы, наладзіць рэгулярны і аператыўны абмен інфармацыяй.

Прамежкавыя вынікі: Праект дазволіў павысіць кваліфікацыю памежнікаў, якія працуюць на сухапутных і рачных участках мяжы, у міжнародных пунктах пропуску, а таксама старэйшых афіцэраў Галоўных штабоў пагранічных войскаў Беларусі і Украіны. Для іх былі арганізаваныя паездкі ў краіны Еўрапейскага саюза, падчас якіх асаблівая ўвага надавалася пытанням барацьбы з незаконнай міграцыяй, памежнаму кантролю ў пунктах пропуску і міжнародных аэрапортах.

Так, напрыклад, у Фінляндыі, на карэльскім участку мяжы з Расійскай Федэрацыяй, беларускія і ўкраінскія памежнікі вывучалі методыку выкарыстання сучаснай тэхнікі ў ахове меж. Навучальныя візіты таксама былі арганізаваныя ў Венгрыю, Партугалію, Румынію, Славенію і Харватыю. У Кіеве і Мінску праведзены шэраг двухбаковых трэнінгаў.

Набытыя сучасная апаратура відэаназірання і сродкі патрулявання на сухапутных і рачных участках мяжы, што дазволіла павысіць тэхнічны патэнцыял пагранічных службаў абедзвюх краін.

Да канца рэалізацыі праекту павінен пачаць працу пілотны сумесны кантактны пункт, што дапаможа палепшыць працэс абмену інфармацыяй, а таксама наладзіць больш цеснае ўзаемадзеянне паміж пагранічнымі ведамствамі Беларусі і Украіны.

Кантакты: Холад Павел, нацыянальны каардынатар праграм

+375 29 333 30 31, pkholod@iom.int

Спасылка ў інтэрнэце: http://iom.by/ru//?s=surcap

Дакументы:

attach.png Еўрабюлетэнь. Спецыяльны выпуск: супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю