Аграбізнес-інкубатар

Пра праект:

Тэрміны: 01.07.2019 – 30.06.2023

Бюджэт: 625 552,00 €, унёсак ЕС – 561 995,92 €

Арганізацыя-выканаўца: Брагінскі раённы выканаўчы камітэт

Партнёр: Мясцовы фонд падтрымкі прадпрымальніцтва і сельскага развіцця «Эка-Інавацыя»

Геаграфія: Брагінскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь

Апісанне

Эканоміка Брагінскага раёна, дзе пражываюць каля 12 тысяч чалавек, заснавана на сельскай гаспадарцы, перш за ўсё на буйной таварнай сельгасвытворчасці. У той жа час больш за тысячу сем’яў раёна атрымліваюць да 50% свайго даходу з рэалізацыі бульбы, агародніннай, зяленіўнай і садовай прадукцыі з прысядзібных участкаў. Таму павышэнне самазанятасці насельніцтва ў аграбізнесе з’яўляецца адным з прыярытэтаў устойлівага развіцця Брагінскага раёна.

Мэты і задачы: Асноўная мэта праекта ‒ спрыянне развіццю малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці, стварэнне аграбізнес-інкубатара і практычнае навучанне мясцовых жыхароў сучасным тэхналогіям вырошчвання сельгаскультур з выкарыстаннем інавацый.

Чаканыя вынікі: Плануецца стварэнне і абсталяванне аграбізнес-інкубатара, для чаго часткова будзе адноўленая нерухомасць, якая не выкарыстоўваецца ў раёне, абсталяваныя асобныя памяшканні для захоўвання і першаснай перапрацоўкі, таксама будзе створаны машынна-трактарны парк і закладзены вопытныя ўчасткі для тэставання новых тэхналогій.

Аграбізнес-інкубатар будзе аказваць больш за 35 відаў паслуг мясцовым жыхарам: ад інфармацыйна-кансультацыйных да навучання, арэнда тэхнікі, аказанне паслуг па захоўванні і першаснай перапрацоўцы сельгаспрадукцыі. Чакаецца, што паслугамі аграбізнес-інкубатара скарыстаецца да 1000 чалавек штогод, з якіх больш за 350 пройдуць практычнае навучанне на вопытных участках і паспяхова будуць весці свой бізнес (агародніцтва, садоўніцтва, перапрацоўка прадукцыі).

Рэалізацыя праекта дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць сялянска-фермерскіх і асабістых прысядзібных гаспадарак і мясцовых прадпрымальнікаў да 30% за кошт укаранення новых тэхналогій вытворчасці, пашырэння асартыменту прадукцыі і паслуг па яе продажы.

Кантакты: Ганна Абашына, каардынатар праекта, +375 44 762 37 61, abi.bragin@gmail.com

Спасылкі: http://bragin.gomel-region.by/ru/agrobiz 

Аб праекце (руская мова)