Для выратавання. Паляпшэнне доступу да медыцынскіх паслуг пры надзвычайных сітуацыях з дапамогай узаемадзеяння структур хуткай медыцынскай дапамогі на прыгранічнай тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Украіны

Пра праект:

Нумар праекта: PLBU.03.01.00-06-0142/17-00

Тэрміны: 01.05.2019 – 30.09.2021

Бюджэт: 1 523 914,40 еўра (агульны). Фінансаванне беларускага боку: 214 161,40 еўра, унёсак ЕС – 192 745,26 еўра

Арганізацыя-выканаўца: Установа аховы здароўя «Жабінкаўская цэнтральная раённая бальніца»

Партнёры: Незалежны публічны цэнтр аховы здароўя ў Тамашаў-Любэльскім, Тамашаўскі павет, Незалежны публічны цэнтр аховы здароўя ў Хрубешаве (Польшча); Сокальскі раённы савет (Украіна).

Геаграфія: Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць (Беларусь); Тамашаўскі і Хрубешаўскі паветы, Люблінскае ваяводства (Польшча); Сокальскі раён, Львоўская вобласць (Украіна)

Апісанне

Працяглы час чакання медыцынскай дапамогі з’яўляецца адной з прычын вялікай колькасці выпадкаў смерці ў надзвычайных сітуацыях. Аказанне своечасовай дапамогі можа быць абцяжарана з-за недахопу медыцынскага абсталявання, недастатковай кваліфікацыі брыгад хуткай дапамогі, наяўнасці абсталявання і транспартных сродкаў са значным зносам, а таксама нізкай дасведчанасці мясцовых супольнасцей аб правілах аказання першай дапамогі.

Мэты і задачы: Галоўная мэта праекта — умацаванне супрацоўніцтва паміж медыцынскімі службамі ў Люблінскім ваяводстве, Брэсцкай і Львоўскай абласцях. Гэта дазволіць палепшыць доступ да медыцынскай дапамогі ў сітуацыях, звязаных з рызыкай для жыцця, для мясцовых жыхароў і наведвальнікаў прыгранічных рэгіёнаў.

Праект будзе спрыяць павышэнню ўзроўню ведаў і навыкаў па аказанні хуткай дапамогі медперсаналу, чыя дзейнасць звязана з рэагаваннем на сітуацыі, якія пагражаюць жыццю людзей. У медустановах, якія ўдзельнічаюць у праекце, будуць укаранёныя новыя працэдуры з выкарыстаннем сучасных тэхналогій у галіне тэлемедыцыны і тэлекардыяграфіі, будзе закуплена сучаснае абсталяванне і транспартныя сродкі.

Прамежкавыя вынікі: Жабінкаўская цэнтральная бальніца правяла спецыялізаваную падрыхтоўку для 53 лекараў і 80 медсясцёр, падчас якой яны атрымалі веды і навыкі для распрацоўкі сумесных прынцыпаў і механізмаў узаемадзеяння паміж службамі хуткай медыцынскай дапамогі.

Для бальніцы набытыя два манекены (дарослы і дзіцячы), якія будуць выкарыстоўвацца падчас навучальных трэнінгаў па аказанні першай медыцынскай дапамогі. Плануецца, што навучанне пройдуць не менш за адну тысячу мясцовых жыхароў, у тым ліку настаўнікаў, школьнікаў, работнікаў службы экстранай дапамогі, работнікаў кампаніі, фермераў, будаўнікоў, служачых.

У рамках праекта для бальніцы закупяць дэфібрылятар з опцыяй кардыяверсіі, апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, тры прыборы ЭКГ і транспартныя сродкі (абсталяваны аўтамабіль класа «С», чатыры санітарныя аўтамабілі).

Кантакты:

Алег Кузько, медыцынскі асістэнт, +375 33 607 55 97; +375 1641 24611; kuzko.1966@mail.ru

Наталля Пятручык, арганізацыйна-тэхнічны асістэнт, +375 29 721 99 56; +375 1641 60893

Кацярына Данілевіч, фінансавы асістэнт, +375 33 3378090; +375 1641 60894

Спасылкі:

https://pbu2020.eu/by/news/1431 

http://zhabinkacrb.by/pl-by-ua-2014-2020/novosti-proekta/