Ландшафтна-арыентаванае развіццё сельскіх тэрыторый даліны ракі Ясельда пры ўдзеле мясцовага насельніцтва

Пра праект:

Тэрміны: 07.10.2019 – 07.10.2022

Бюджэт: 747.549 еўра, унёсак ЕС – 672.644,59 еўра

Галоўны партнёр: Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт

Партнёры: Міжнародны фонд развіцця сельскіх тэрыторый, Мясцовы экалагічны фонд “Заказнікі Брэсцкай вобласці”, Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова “Рэспубліканскі біялагічны заказнік “Спораўскі”.

Геаграфія: Рэспубліканскі біялагічны заказнік “Спораўскі”: Бярозаўскі, Драгічынскі і Іванаўскі раёны Брэсцкай вобласці

Апісанне

Устойлівае развіццё сельскіх тэрыторый з’яўляецца адным з прыярытэтаў развіцця Беларусі. Даліна ракі Ясельда мае спецыфічныя экалагічныя, сацыяльныя, ландшафтныя і гісторыка-культурныя асаблівасці. Захоўваючы ўнікальную экалогію і біяразнастайнасць гэтага рэгіёну, неабходна таксама ў поўнай меры выкарыстаць яго магчымасці для занятасці і самазанятасці мясцовых жыхароў і ўключэння іх у працэсы кіравання і прыняцця рашэнняў.

Мэты і задачы: Асноўная мэта праекта – умацаванне патэнцыялу мясцовых органаў улады для ўстойлівага, заснаванага на грамадскім удзеле ў кіраванні, развіцці экарэгіёну “Даліна ракі Ясельда”, які адносіцца да водна-балотных угоддзяў, якія ахоўваюцца згодна з Рамсарскай канвенцыяй.

У рамках праекта прадугледжваецца правядзенне апытання мясцовых жыхароў і экспертаў для таго, каб ацаніць патэнцыял развіцця прадпрымальніцтва ў рэгіёне.

Праект будзе спрыяць фарміраванню сістэмы кіравання экарэгіёнам, заснаванай на ініцыятыве мясцовых жыхароў, і яго маркетынгавага прасоўвання.

Досвед рэалізацыі дадзенага праекта ў далейшым плануецца распаўсюдзіць і на іншыя ахоўныя прыродныя тэрыторыі.

Чаканыя вынікі: Будзе створаны Рэгіянальны савет, які стане эфектыўным інструментам для ўдзелу грамадзян ва ўстойлівым развіцці рэгіёну.

Пры сельскіх клубах або ўстановах адукацыі будуць створаны восем мясцовых цэнтраў развіцця, дзе мясцовыя жыхары змогуць атрымаць новыя навыкі, неабходныя для самазанятасці або вядзення бізнесу, арыентаванага на патрэбы і патэнцыял экарэгіёну.

Праект прадугледжвае шэраг захадаў па захаванні экалогіі і біяразнастайнасці дадзенага рэгіёну. У прыватнасці, адновіцца выкошванне поймы ракі і балот і выдаленне кустоўя, што дазволіць павялічыць арэал гнездавання вяртлявай чарацянкі да 11.000 га.

Акрамя таго, будзе распрацаваная і ўкарэненая ландшафтна-арыентаваная мадэль ўстойлівага развіцця экарэгіёну.

Пачынаючы з другога года рэалізацыі праекта, плануецца правядзенне двух сельскіх форумаў для абмену досведам і ўмацавання сувязяў для развіцця экарэгіёну, прыцягнення новых партнёраў і прасоўвання ініцыятыў і праектаў, што рэалізуюцца ў даліне ракі Ясельда.

Кантакты:

Алёна Іванаўна Аполька, каардынатар праекта

тэл.: +375 1643 41676, маб. тэл. +375 33 671 37 73, e-mail: proekt.yaselda@gmail.com