Захаванне і адаптацыя спадчыны князёў Радзівілаў для развіцця турызму ў Кедайняі і Нясвіжы

Пра праект:

Тэрміны: 09.02.2019 – 08.06.2021

Бюджэт: 726 703, 76 €, унёсак ЕС – 654 033, 38 €

Арганізацыі-выканаўцы: Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» (Беларусь); Кедайняйскі краявы музей (Літва)

Геаграфія: Мінская вобласць

Апісанне

Беларусь і Літву яднае гісторыя княжацкага роду Радзівілаў, чыя спадчына прыцягвае турыстаў у Кедайняй і Нясвіж. Захаванне гісторыка-культурных аб'ектаў, звязаных з сям'ёй Радзівілаў, з'яўляецца важнай умовай для далейшага развіцця турыстычнага патэнцыялу двух рэгіёнаў.

Мэты і задачы: Асноўная мэта праекта — развіццё супрацоўніцтва паміж Кедайняем і Нясвіжам для павышэння іх турыстычнай прывабнасці і папулярызацыі спадчыны Радзівілаў у двух рэгіёнах.

Рэалізацыя праекта будзе таксама спрыяць правядзенню гістарычных даследаванняў, навуковых канферэнцый, абмену выставамі і распрацоўцы новых турыстычных маршрутаў.

Прамежкавыя вынікі: У рамках праекта будзе арганізавана пастаянная экспазіцыя артэфактаў, узятых з грабніцы князёў Радзівілаў у Фарным касцёле Нясвіжа. За кошт сродкаў праекта ўжо закуплены і дастаўлены ў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» выставачныя вітрыны. Яны будуць устаноўлены і падключаны да электрасеткі пасля завяршэння рамонту памяшканняў экспазіцыі пры замкавай капліцы. Выставу плануецца адкрыць для наведвання да наступнага турыстычнага сезона.

У Нясвіжы і Кедайняі плануецца правядзенне фестываляў «Радзівіліяда».

Праектам таксама прадугледжана правядзенне некалькіх міжнародных канферэнцый па гістарычнай спадчыне роду Радзівілаў у Нясвіжы і Кедайняі.

Кантакты: Віталь Бядрыцкі, вядучы менеджар праекта ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж»

+375 29 504 68 33, +375 25 500 20 69; vitaluds@gmail.com

Спасылкі:

http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=16410 

https://niasvizh.by/news/litovsko_belorusskiy_proekt/