Летняя падарожжа фотавыставы “Праекты ў асобах” працягваецца ў адным з самых маладых гарадоў Беларусі — Наваполацку. Пазнаёміцца з праектамі, што рэалізуюцца пры падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, госці і жыхары горада могуць на бульвары побач з Палацам воднага спорту “Садко” (Юбілейная 4).
На урачыстае адкрыццё выставы 10 ліпеня сабраліся прадстаўнікі мясцовых уладаў, грамадскіх арганізацый, героі і партнеры прадстаўленых праектаў. С прывітаннем да іх звярнуліся каардынатарка праектаў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Наталля Стасевіч, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Алег Буевіч і фотамастачка, аўтарка фотаздымкаў Юлія Мацкевіч.
“Адным з герояў выставы стаў наш вучань Данііл Савёнак, — адзначыла на вернісажы Таццяна Парадня, выканаўчая абавязкі дырэктара СШ №8. — У межах ініцыятывы праекта ”Наваполацк – ад інклюзіўнай школы да інклюзіўнага горада” для такіх, як Данііл, падлеткаў з асаблівасцямі развіцця ўсталяваны новы ліфт. У вучняў, якія раней навучаліся дыстанцыйна, з’явілася магчымасць вучыцца разам са сваімі аднагодкамі, перасоўвацца па ўсёй школе”.
Інклюзіўны праект рэалізуюць Наваполацкі гарвыканкам, а таксама грамадскія аб’яднанні “Беларускі саюз транспартнікаў” і “Беларускае таварыства інвалідаў”. Сяргей Драздоўскі, прадстаўнік ”Беларускага саюза інвалідаў”, адзначыў, што рэалізаваны праект можа быць прыкладам для другіх гарадоў. Яшчэ пра адзін праект, які тычыцца жыхароў горада, — “Гарсвятло: энергаэфектыўная мадэрнізацыя вулічнага асвятлення ў горадзе Полацку” — рассказаў яго удзельнік Уладзімір Крупенін.
Выстава будзе працаваць у Наваполацку да 22 ліпеня, наступны горад – Мсціслаў. Потым “Праекты ў асобах” пабачаць у Жыткавічах, Навагрудку, Шчучыне. Жыхары і госці Гродна, Брэста, Гомеля, Магілёва і Віцебска будуць сустракаць выставу ў другі раз.