image2 17.07.2020

У Валожыне адкрыўся турыстычны цэнтр для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

17 ліпеня ў Валожыне прайшло ўрачыстае адкрыццё «Турыстычнага інфармацыйнага і рэкрэацыйнага цэнтра» на базе дзяржаўнай установы «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». Чырвоную стужку перарэзалі Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь Дырк Шубель, міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

1707GPN_8321.jpg

У новым цэнтры створаны ўсе ўмовы для камфортнага адпачынку людзей з абмежаванымі магчымасцямі, ён стаў фінальнай часткай праекта «Валожын без бар’ераў», рэалізаванага пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.

1707GPN_8591.jpg

1707GPN_8516.jpg

На адкрыцці таксама выступіў старшыня Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Яўген Круковіч. Валожынскі райвыканкам – вядучы партнёр праекта.

1707GPN_8524.jpg

Партнёрамі таксама з’яўляліся грамадскія аб’яднанні «Беларускае таварыства інвалідаў» і «Адпачынак у вёсцы», фонд «Інтэракцыя».

1707GPN_8441.jpg

Кажучы пра ўклад мясцовых органаў улады ў рэалізацыю праекта, Дырк Шубель адзначыў, што «Валожын без бар’ераў» адбыўся таксама і дзякуючы ініцыятыве грамадзянскай супольнасці: «Праект з’яўляецца адным з найбольш аб’ёмных грантаў Еўрапейскага саюза ў гісторыі мясцовых супольнасцей у Беларусі ‒ амаль адзін мільён еўра быў накіраваны на яго рэалізацыю».

1707GPN_8557.jpg

Удзельнікі падзеі таксама пабывалі ў Налібоцкай пушчы на ўнікальнай інклюзіўнай экасцяжыне «Белакарэц», створанай у рамках праекта.

1707GPN_8747.jpg

1707GPN_8769.jpg

На працягу амаль паўтара кіламетра ‒ інтэрактыўныя стэнды, тактыльныя карты і макеты, даступныя альтанкі і біяпрыбіральні. Госці сцежкі могуць згуляць у гульню з птушкамі, убачыць рыб ракі Іслач, сабраць сваю лячэбную гарбату. Тактыльныя макеты і мапы пазнаёмяць з жывёламі пушчы і пакажуць дарогу.

1707GPN_8825.jpg

1707GPN_8837.jpg

1707GPN_8865.jpg

«Праект скончыўся ў перыяд развіцця эпідэміі COVID, якая закранула самыя неабароненыя слаі насельніцтва. Але мы ўпэўненыя, што ён адкрыў магчымасці вучыцца ў складанай сітуацыі, распрацоўваць стратэгіі дапамогі і падтрымкі людзям з абмежаванымі магчымасцямі і пажылым людзям», ‒ пракаментаваў Дырк Шубель.

1707GPN_8567.jpg

Даведацца аб асноўных выніках праекта «Валожын без бар’ераў» можна тут.