image2 26.10.2021

Беларусь вызначае мэты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў

Мінск – 26.10.2021 – Рэспубліка Беларусь робіць больш амбіцыйны ўнёсак у глабальнае рэагаванне на змяненне клімату і вызначае агульнаэканамічную, безумоўную і ўмоўную мэты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў. З улікам эканамічнай сітуацыі і магчымасцей краіны новая безумоўная мэта - знізіць да 2030 года выкіды парніковых газаў не менш чым на 35% ад узроўню выкідаў 1990 года з улікам сектара «Землекарыстанне, змены ў землекарыстанні і лясная гаспадарка» (ЗЗЗЛГ). Новая умоўная мэта - знізіць да 2030 года выкіды парніковых газаў не менш чым на 40% ад узроўню выкідаў 1990 года з улікам сектара «ЗЗЗЛГ» і пры ўмове выкарыстання механізмаў міжнароднага фінансавання для ўкаранення найлепшых даступных тэхналогій па дасягненні скарачэння выкідаў парніковых газаў (ПГ).

Урад Рэспублікі Беларусь калегіяльна ўзгадніў распрацаваны Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Вызначаемы на нацыянальным узроўні ўклад (ВНУЎ) Рэспублікі Беларусь, які быў афіцыйна прадстаўлены ў Сакратарыят Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату 8 кастрычніка 2021 года. Тым самым Рэспубліка Беларусь выказвае падтрымку калектыўных намаганняў Бакоў РКЗК ААН па дасягненні асноўнага арыентыру бягучага стагоддзя - недапушчэння павышэння сярэднесусветнай тэмпературы больш чым на 2 градусы Цэльсія адносна даіндустрыяльнага перыяду

У 2016 годзе Рэспубліка Беларусь ратыфікавала Парыжскае пагадненне па клімаце і ўзяла на сябе абавязацельствы па скарачэнні выкідаў парніковых газаў. Тым самым вызначыла свой Меркаваны нацыянальна-вызначаемы ўклад - скараціць аб'ём выкідаў парніковых газаў на 28% да 2030 года ў параўнанні з узроўнем 1990 года, дадзенае абяцанне Рэспубліка Беларусь ужо паспяхова выканала. Пры гэтым, у адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем, краіна павінна пераглядаць ўклад па скарачэнні выкідаў парніковых газаў кожныя 5 гадоў на больш амбіцыйны, што і пацвярджаецца прыняццем другога ВНУЎ.

Праца над другім ВНУЎ пачалася Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе пры экспертнай падтрымцы праекта «ЕС для клімату», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН. Распрацоўка вялася ў цесным супрацоўніцтве з Глабальнай праграмай падтрымкі, Праграмай малых грантаў і іншымі стратэгічнымі партнёрамі. Каманда экспертаў праекта «ЕС для клімату» пабудавала і прадставіла базавы сцэнар і сцэнар з дадатковымі мерамі пры памяркоўным і аптымістычным эканамічным прагнозе росту эканомікі. У ходзе працы праводзіўся аналіз кліматычнай палітыкі і мер, што непасрэдна ці ўскосна ўплываюць на дасягненне ўкладу, ацэньваўся прагрэс у дасягненні мэтавага паказчыка з моманту прадстаўлення першага ВНУЎ.

«ВНУЎ - гэта стратэгічны дакумент, які ахоплівае ўсе ключавыя сектары эканомікі і вызначае кліматычны шлях развіцця будучага», - адзначыў Першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны каардынатар праекта «ЕС для клімату» Баляслаў Пірштук. «Яго рэалізацыя будзе садзейнічаць развіццю зялёнай эканомікі, захаванню прыроднага капіталу і павышэнню занятасці шляхам стварэння «зялёных» працоўных месцаў

«Сёння свет сутыкнуўся з прагрэсавальным крызісам змены клімату, для выхаду з якога краінам неабходна ўзяць на сябе больш амбіцыйныя абавязальніцтвы па скарачэнні выкідаў парніковых газаў, - сказала Аляксандра Салаўёва, пастаянная прадстаўніца Праграмы развіцця ААН у Беларусі . - ПРААН, у рамках глабальнай платформы «Кліматычнае абяцанне», дапамагла Беларусі ўсталяваць больш амбіцыйны Вызначаны на нацыянальным узроўні ўнёсак у скарачэнне парніковых газаў да 2030 года. Цяпер мы павінны аб'яднаць усе намаганні і засяродзіцца на дасягненні гэтай мэты шляхам развіцця нізкавугляроднай эканомікі, зялёнага фінансавання і новых тэхналогій».

«На працягу ўсяго перыяду распрацоўкі абавязацельств ў рамках праекта «ЕС для клімату», Еўрапейскі саюз аказваў экспертную падтрымку шляхам абмену міжнародным вопытам, лепшымі практыкамі і рашэннямі. Прыняцце другога ВНУЎ - гэта калектыўны ўклад у ўзмацненне глабальнага зялёнага росту», - адзначыў Дзірк Шубель, кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаёміцца па спасылцы.

Для інфармацыі:

Інструментам падтрымкі Праграмы развіцця ААН другога ВНУЎ Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Кліматычнае абяцанне, якое накіравана на каардынацыю глабальных дзеянняў па барацьбе са зменай клімату шляхам падтрымкі краін у павышэнні амбітнасці іх ВНУЎ. Ініцыятыва рэалізуецца ў больш чым 118 краінах, што робіць яе найбуйнейшай у свеце прапановай па кліматычнай падтрымцы. Кліматычнае абяцанне ПРААН падтрымліваецца Германіяй, Швецыяй, ЕС, Італіяй, Іспаніяй і іншымі краінамі.

Даведацца больш аб Кліматычным абяцанні:

https://www.undp.org/content/undp/en/home/climatepromise.html

Кантакт для медыя:

Спецыяліст па камунікацыях праекта «ЕС для клімату» Андрыянава Марыя, м.т. +375 (29) 1111214, maryia.andryianava@unp.org.

Сайт праекта www.eu4climate.eu