

Адзін са стэндаў прысвечаны ўдзелу Мсціслава і яго раёна ў праекце «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі». У Беларусі шмат славутасцяў і прывабных месцаў для адпачынку, аднак не хапае досведу для паспяховага развіцця турыстычнай галіны. У той жа час турызм з’яўляецца адной з крыніц эканамічнага развіцця краіны. З прычыны гэтага, у рамках праекта была падрыхтаваная стратэгія па развіцці турыстычнай прывабнасці рэгіёну, канцэпцыя культурнага і археалагічнага турпрадуктаў Мсціслава і Мсціслаўскага раёна.


Яшчэ адзін значны праект, рэалізаваны пры падтрымцы ЕС у гэтым старажытным беларускім горадзе (у 1959 годзе ў Мсціславе знойдзены культурны пласт з драўлянымі пабудовамі і прадметамі XII стагоддзя), – «Удзел грамадства ў аднаўленні гістарычных гарадоў» (COMUS), які скончыўся ў 2017 годзе. Праект спрыяў аднаўленню, захаванню і далейшаму выкарыстанню гістарычных аб’ектаў. Гэта барочны касцёл Кармелітаў, пабудаваны ў 1637 годзе, будынка былога езуіцкага калегіума, заснаванага ў 1711 годзе, былой мужчынскай гімназіі (1908 г.), і гасцініцы «Эрмітаж» – помніка архітэктуры XIX стагоддзя.


Фотавыстава «Праекты ў асобах» працуе ў Мсціславе да 5 жніўня. Затым выстава пераедзе ў Гомельскую вобласць у Жыткавічы. З 2015 года фотавыстава «Праекты ў асобах» пабывала ў 26 буйных і малых гарадах Беларусі.