Флагманская ініцыятыва Еўрапейскай камісіі “Графен” (Graphene Flagship)

Пра праект:

Тэрміны: 01.10.2013 – 31.09.2022

Бюджэт: 1 млрд € (унёсак ЕС – 75%) да 2022 года

Бюджэт для Беларусі:

46 600 еўра ў фазе fp7

81 000 еўра ў бягучай H2020 (да 31 сакавіка 2018 г.)

Арганізацыя-выканаўца: Навукова-даследчая ўстанова “Інстытут ядзерных праблем” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Геаграфія: Еўрапейскі саюз, Швейцарыя, Беларусь

Апісанне

Графен прызнаны адным з самых перспектыўных матэрыялаў будучыні. Усе сусветныя распрацоўкі, якія вядуцца ў дадзены момант, нацэленыя на пошук практычнага прымянення гэтага матэрыялу, які валодае ўнікальнымі фізічнымі, хімічнымі і электрычнымі ўласцівасцямі.

Мэты і задачы: Даследаванне ўласцівасцей графену; вывучэнне яго прыроды і ўкараненне на працягу 10 гадоў у шырокую вытворчасць. Графен можа стаць галоўным канкурэнтам крэмнію ў нана- і мікраэлектроніцы. Яго ўнікальныя ўласцівасці могуць выкарыстоўвацца ў вытворчасці высокачастотных электронных прыбораў. Гэта стане значным крокам у развіцці нанаэлектронікі, дапаможа стымуляваць эканамічны рост і стварыць новыя працоўныя месцы для спецыялістаў у сферы фізікі, хіміі, матэрыялазнаўства.

Прамежкавыя вынікі: Каманда Інстытута ядзерных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта далучылася да Graphene Flagship у 2014 годзе па выніках конкурснага адбору. Навукоўцы займаюцца стварэннем шматслаёвай сэндвіч-структуры з графенавых лістоў і тонкіх слаёў палімеру, якая зможа забяспечыць эфектыўную абарону ад мікрахвалевага выпраменьвання. Папярэднія вынікі даследаванняў ужо былі апублікаваныя ў часопісах Scientific Reports, Applied Physicsletters, Carbon.

Навукоўцы з усяго свету таксама штогод бяруць удзел у Graphene Wee – канферэнцыі, дзе абменьваюцца досведам і вынікамі даследаванняў. У 2016 годзе Graphene Week пройдзе ў сярэдзіне мая ў Варшаўскім дзяржаўным універсітэце.

Кантакты: 

Сяргей Максіменка, дырэктар Інстытута ядзерных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар

+375 29 679 52 62, maksim@bsu.by

Паліна Кужыр, загадчыца лабараторыі Інстытута ядзерных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт

+375 29 605 18 35, polina.kuzhir@gmail.com

Спасылкі ў інтэрнэце: 

http://fp7-nip.org.by/ru/nip/public/Graphene_sol.html

http://graphene-flagship.eu/

eu-(1)-14.jpg