ЕС для моладзі. Развіццё патэнцыялу для працаўладкавання
Пра праект:
Тэрміны: 21.11.2018 - 31.03.2021
Бюджэт: 253 916 €, унёсак ЕС – 241 220 €
Арганізацыя-выканаўца: Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа”
Геаграфія: Беларусь (Гомель, Магілёў), Арменія, Грузія
Апісанне
У Беларусі існуе праблема недахопу працоўнай сілы, што асабліва актуальна для сельскіх раёнаў. Маладых людзей у малых гарадах і вёсках становіцца ўсё менш, а тыя, хто там застаецца, недастаткова актыўныя ў пытаннях працаўладкавання. Дадзены праект дапаможа выбудаваць алгарытм актыўнага ўзаемадзеяння ўсіх зацікаўленых бакоў і павысіць шанцы моладзі на працаўладкаванне.
Мэты і задачы: спрыяць павышэнню адукацыйных магчымасцяў і працоўнага патэнцыялу моладзі ў Арменіі, Беларусі і Грузіі. Палегчыць працаўладкаванне маладых людзей з сацыяльна ўразлівых катэгорый праз партнёрскія адносіны, мэтанакіраванае развіццё іх навыкаў і прасоўванне прадпрымальніцтва.
Прамежкавыя вынікі: удзельнікамі праекта стануць 300 чалавек з катэгорыі асабліва ўразлівых – гэта моладзь з няпоўных або малазабяспечаных сем’яў, праблемныя падлеткі, асуджаныя і былыя асуджаныя, ахвяры гандлю людзьмі. Яны атрымаюць магчымасць доступу да рынку працы, змогуць палепшыць свае жыццёвыя навыкі і рэалізаваць уласныя бізнес-ідэі.
Праект таксама закліканы актывізаваць супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі органамі, недзяржаўнымі суб’ектамі і прыватным сектарам па падтрымцы маладых людзей.
Кантакты: Наталля Жак-Галгоўская, каардынатар праекта,
+ 375 29 6 234 232, nataly.zhak@redcross.by