Павышэнне канкурэнтаздольнасці і ўстойлівасці турызму ў сферы культуры, спрыянне захаванню, даступнасці і развіццю нематэрыяльнай культурнай і гістарычнай спадчыны ў Латвіі, Літве і Беларусі

Пра праект:

Тэрміны рэалізацыі: 14.05.2019 – 13.11.2021

Бюджэт: 1 031 590,97 еўра, унёсак ЕС – 928 431,87 еўра

Арганізацыі-выканаўцы: Аддзел спорту і турызму Полацкага раённага выканаўчага камітэта (Беларусь); Земгальскі рэгіён планавання, Самакіраванне Нерацкага краю, Самакіраванне горада г. Екабпілс (Латвія); Адміністрацыя Вільнюскага раёна, Ракішкскі краязнаўчы музей (Літва)

Геаграфія: Полацк і Полацкі раён, Рэспубліка Беларусь

Апісанне

Нематэрыяльная культурная спадчына і мясцовая гісторыя ў трансгранічных рэгіёнах не цалкам вывучаныя і выкарыстоўваюцца ў якасці турыстычнага прадукту не ў поўным аб’ёме, што стварае рызыкі iх страты. Для захавання гісторыка-культурнай спадчыны трансгранічныя рэгіёны Беларусі, Латвіі і Літвы могуць ствараць і развіваць сумесныя турыстычныя прадукты. Гэта не толькі прыцягне турыстаў, але і паспрыяе павышэнню прывабнасці рэгіёнаў і ўзмацненню іх турыстычнага патэнцыялу.

Мэты і задачы: Асноўная мэта праекта – спрыяць захаванню нематэрыяльнай культурнай спадчыны і павышэнню канкурэнтаздольнасці культурнага турызму ў Латвіі, Літве і Беларусі.

Праект умацуе гістарычныя сувязі паміж прыгранічнымі тэрыторыямі Беларусі, Латвіі і Літвы праз захаванне і перадачу ведаў аб нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыне і развіццё трансгранічнага супрацоўніцтва ў сферы турызму, а таксама праз стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцтва, уключэнне ў сферу турызму моладзі і яе навучанне праз арганізацыю сумесных мерапрыемстваў на тэрыторыі рэгіёнаў-партнёраў.

Прамежкавыя вынікі: Праектам прадугледжана арганізацыя інфраструктурных (стварэнне новых выставачных экспазіцый) і маркетынгавых (фестывалі, сумесны ўдзел у міжнародных турыстычных выставах) мерапрыемстваў у турыстычнай сферы рэгіёнаў-партнёраў. Гэта дазволіць сфарміраваць і развіваць сучасны канкурэнтаздольны турыстычны комплекс на рэгіянальным узроўні.

Мерапрыемствы праекта сфарміруюць аснову для развіцця турызму і турыстычных паслуг, што прыцягне большую колькасць турыстаў у трансгранічны рэгіён і акажа станоўчы ўплыў на развіццё спадарожных галін (гандаль, транспарт, сувенірная прадукцыя і г. д.).

Будуць створаны ўмовы для функцыянавання шматузроўневай сістэмы прасоўвання турыстычных паслуг, росту зводнага мэтавага паказчыка па экспарце турыстычных паслуг.

З 30 жніўня па 1 верасня 2019 года ў горадзе Полацку адбыўся міжнародны фестываль «На шляху з варагаў у грэкі», які наведалі звыш 6 000 чалавек.

Кантакты: Яўгенія Кавалёва, менеджар праекта

+375 29 595 94 88, javzhenija@tut.by, polotsk-sport@tut.by

Спасылкі: https://polotsk-turizm.by/udziel-u-prajektach/rediscover-the-roots-of-regions