Бяспека на трансгранічнай беларуска-польскай тэрыторыі. Умацаванне патэнцыялу пажарных і выратавальных службаў

Пра праект:

Тэрміны: 01.09.2018 – 31.05.2021

Бюджэт: 4 500 000 €, унёсак ЕС – 4 056 003,00 €

Арганізацыя-выканаўца: Брэсцкае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Геаграфія: Брэсцкая вобласць, Гродзенская вобласць

Апісанне

На беларуска-польскай мяжы створана шырокая сістэма транспартных камунікацый: памежныя кантрольна-прапускныя пункты, грузавыя тэрміналы, масты і аўтастрады. Гэта прывяло да павелічэння грузавога і пасажырскага патокаў, што патрабуе стварэння эфектыўнай сістэмы бяспекі і прадухілення надзвычайных сітуацый рознага характару. Эфектыўнасць выратавальных мерапрыемстваў шмат у чым залежыць ад ступені ўзаемадзеяння службаў выратавання па абодва бакі мяжы.

Мэты і задачы: Праект накіраваны на стварэнне адзінага механізму прагназавання і маніторынгу сітуацыі, аператыўнага абмену інфармацыяй і выпрацоўкі рашэння для ўзаемных папярэджанняў і ліквідацыі трансгранічных надзвычайных сітуацый. Гэтага можна дасягнуць з дапамогай сучасных тэхналогій, дакладнай і хуткай каардынацыі дзеянняў абодвух бакоў.

Рэалізацыя праекта будзе спрыяць развіццю супрацоўніцтва паміж мясцовымі супольнасцямі на беларуска-польскай памежнай тэрыторыі для прадухілення крызісных сітуацый. Гэта прывядзе да павышэння якасці жыцця ў гэтым рэгіёне і ўзмацнення абароны мяжы паміж Беларуссю і ЕС.

Прамежкавыя вынікі: Праектам прадугледжаны рэканструкцыя пажарнай часткі ў Камянцы, стварэнне і аснашчэнне двух навучальных цэнтраў для ратавальнікаў у Брэсце і Гродне. Для пажарных частак у Брэсце і Камянцы плануецца набыццё спецыяльнага абсталявання.

У рамках праекта ў Брэсце былі праведзены міжнародныя вучэнні па ліквідацыі надзвычайных сітуацый на чыгуначным транспарце і спаборніцтвы сярод ратавальнікаў-пажарных Брэсцкай вобласці.

Для асоб з прадпрыемстваў і арганізацый, якія адказваюць за пажарную бяспеку і прадухіленне надзвычайных сітуацый, а таксама выконваюць задачы ў галіне абароны ад надзвычайных сітуацый, праводзяцца спецыялізаваныя трэнінгі.

Для жыхароў Брэсцкай вобласці праведзены цыкл навучальных мерапрыемстваў па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Праектам таксама прадугледжаны адукацыйныя візіты прадстаўнікоў беларускіх улад і службаў надзвычайнага рэагавання ў Антыкрызісны цэнтр Беластока.

Кантакты: Мікалай Кузьміцкі, начальнік Цэнтра прапаганды бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС

+375 29 642 16 02, e-mail: n.kuzmitski@mail.ru